«Далёка ад радзимы»

382

Описание

отсутствует



1 страница из 14
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Далёка ад радзимы (fb2) - Далёка ад радзимы [calibre 2.53.0] 57K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Константинович Кожедуб

Алесь КАЖАДУБ

ДАЛЁКА АД РАДЗІМЫ

Байкі пра пісьменнікаў

ПАПЕРА ДЛЯ САЛА

Вядомы ў свой час пісьменнік Піліп Пестрак быў аўтарам прыжыццёвага збору твораў у чатырох тамах. У кожным з тамоў было не менш за пяцьсот старонак, i таму рукапісы патрабавалі вялікіх намаганняў. Іх трэба было не толькі напісаць ручкай на паперы, але і надрукаваць на машынцы, прачытаць, зноў перадрукаваць, яшчэ раз прачытаць - і тады толькі несці ў выдавецтва.

Але вось праца над чарговым рукапісам чатырохтомніка

- раманам «Сустрэнемся на барыкадах» - была скончаная. Пісьменнік паклаў яе ў папку, завязаў тасёмкамі і накіраваўся туды, куды кожны аўтар выпраўляецца з заміраннем у сэрцы. Выдавецтва не проста было храмам літаратуры, - яно карміла, і нават вельмі няблага. Аўтар раманаў па тым часе быў вельмі забяспечаны і вельмі паважаны чалавек, у пэўнай ступені генерал. А аўтар тэтралогіі цягнуў на маршала.

На шляху ад дома пісьменніка да выдавецтва знаходзілася адзінаццаць піўных. Некаторыя гаварылі - дванаццаць, але гэта не мяняе справы. Піўныя ў тыя часы таксама былі сур’ёзныя. Да ста грамаў гарэлкі ў іх абавязкова дадаваліся бутэрброды, а буфетчыцы сваіх кліентаў ведалі ў твар.

Накіроўваючыся ў выдавецтва, пісьменнік не мог не зайсці ў піўную і не пахваліцца таўшчэзным рукапісам.

- Гады працы! - ляпаў ён даланёю па папцы. - Крывёю і потам даводзіцца зарабляць на хлеб.

Наведвальнікі з павагаю слухалі маршала. У кожнай з піўных ён сустракаў знаёмых, літаратурную і калялітаратурную брацію, пісьменнік шчодра частаваў некаторых з іх, і здарылася так, што да выдавецтва ў той дзень ён не дайшоў.

Прачнуўшыся раніцаю з цяжкай галавою, пісьменнік жахнуўся - рукапісу рамана ў хаце не было. Плашч, чаравікі, нават пусты кашалёк былі на месцы, а папка знікла. Ён успомніў, што нехта дапамагаў яму дайсці да хаты, але рысы твару таго цалкам сцерліся. Гэта была катастрофа. Раман захаваўся толькі ў чарнавіках, раскіданых па ўсіх пакоях кватэры, і на ўзнаўленне яго патрабавалася паўгода, не меней.

- Як, як я мог яго згубіць? - бедаваў пісьменнік. - Цяжкая папка, не менш трох, а то і пяці кілаграмаў! I хто той нягоднік, які насмеліўся вырваць бясцэнны рукапіс з аслабелых рук?

Ён зноў накіраваўся ў паход па піўных, але вынікі былі няўцешныя.

Комментарии к книге «Далёка ад радзимы», Александр Константинович Кожедуб

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!