«На ўсякім свеце»

355

Описание

отсутствует



1 страница из 45
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
На ўсякім свеце (fb2) - На ўсякім свеце [calibre 2.53.0] 179K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев

Уладзімір Някляеў

На ўсякім свеце

Прыпавесць

Вецер дзьмуў з дажджом і лятучым лісцем, уздоўж і ўпоперак дарогі, пранізліва няўтульны, такі, які звычайна дзьме, віхруе ў гэтых краях позняй восенню. Але калі пачаліся лугавыя лагчыны ды ляшчынавыя пагоркі Нальшанскай зямлі, вецер стаў сціхаць, далягляд праясняцца, як праясняўся ён амаль заўсёды, колькі ездзіў Стась па гэтай старой дарозе на Вільню.

Тут вышэй было. Бліжэй да неба. Тут святлеў не толькі далягляд, святлела ў Стася на душы - і ўзнікала адчуванне, якога не ставала яму ні ў Менску, ні ў іншых блізкіх і далёкіх месцах, дзе даводзілася бываць: адчуванне яснасці жыцця. Тут яно нічым не зацямнялася і нікім не заблытвалася. Вось дарога, вось ты на дарозе - і трэба проста йсці.

Ну, ці ехаць...

Ён ехаў з Менска ў Карані старадаўнім паштовым шляхам праз Маладзечна і Смаргоні. Даўно ўжо ў Карані можна было ездзіць новай дарогай праз Ракаў і Валожын, але ён ездзіў па старой. Па той, на якой больш успамінаў. Прамінуў Суцькава і ўжо праскокваў Багушы, пры паваротцы на якія раптам падумаў, што даўно ў іх не быў - і затармазіў, вырашыў глянуць, ці жывая вёска, бо мінулым разам толькі ў адной хаце знайшоў жывога чалавека, старога Мацея Богуша. Астатнія хаты стаялі пустыя - і цяпер ён здзівіўся, убачыўшы пасярод вёскі натоўп. Ну, не зусім натоўп, скуль натоўпу ў вымерлай вёсцы ўзяцца, але з паўсотні чалавек тоўпіліся ў падворку Мацея, і відаць было, што тут яны не проста так, нешта іх сабрала. Праз хвіліну Стась убачыў, што гэтае нешта - смерць: пад яблыняй каля расчыненых весніц стаяла на козлах труна.

Мацей Богуш, апошні жыхар Багушоў, памёр. Збіраўся пайсці ў манастыр паблізу вёскі, а сабраўся на той свет.

Стась спыніў машыну насупраць Мацеевай хаты, узяў палову кветак, якія вёз на магілы бацькоў і выйшаў развітацца з гаспадаром. Каб ведаў, купіў бы вянок, ды хто ж ведаў...

- А вось і Стась, - рушыў яму насустрач сівы, але яшчэ моцны з выгляду мужчына, падобны да бацькі Стася, які ўжо даўно ляжаў побач з маці на могілках у Каранях. - І пераможна зірнуў на русявую з шэра- блакітнымі вачыма, падобную да Стасевай маці, жанчыну. - А ты казала, не прыедзе, абы табе казаць!

Комментарии к книге «На ўсякім свеце», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства