«Вёска. Нічые. Рэвізія»

759

Описание

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.



1 страница из 421
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вёска. Нічые. Рэвізія (fb2) - Вёска. Нічые. Рэвізія 1683K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Андрей Михайлович Федоренко Андрэй ФедарэнкаНічые

Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).  

ВёскаАповесць I

Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй.

Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строгім голасам аб'явіла, што з гэтага дня ён адлічаны з другога курса сталічнай ВНУ. Потым дэканша падрабязна і даходліва растлумачыла, як і што цяпер Васкевічу трэба рабіць, дзе браць абходны ліст, куды потым здаваць, як і калі выпісацца з інтэрната.

За два тыдні, пакуль Васкевіч збіраўся, афармляўся, выпісваўся, ён паспеў узненавідзець і гэты такі раней любімы, а цяпер чужы яму горад, і гэты інстытут, і ўсё на свеце... Толькі калі ўрэшце цягнік пакрысе адплыў ад вакзала ў зімовую цямрэчу і ў вагоне патухла святло, Васкевіч прывёў свае раскіданыя думкі ў сякі-такі парадак, супакоіўся і моцна заснуў на сваёй ніжняй паліцы. Усю ноч унізе, пад самым вухам, стукалі колы і закалыхвалі...

Комментарии к книге «Вёска. Нічые. Рэвізія», Андрей Михайлович Федоренко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!