«Шануй імя сваё»

719

Описание

У цэнтры аповесцей — сучасная беларуская вёска з яе складанымі, часта супярэчлівымі сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. Праблемы духоўнай спадчыны, сялянскай душы, чалавечай дабрыні і гонару, вечныя і невычэрпныя тэмы жыцця і смерці, кахання і абавязку даследуюцца ў гэтых вострасюжэтных, часам палемічных творах.



1 страница из 197
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Шануй імя сваё (fb2) - Шануй імя сваё 1837K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валентин Блакит Валянцін БлакітШануй імя сваё

Блакіт В.

Шануй імя сваё: Аповесць.— Мн.: Маст. літ., 1981.— 253 с., іл.

Рэдактар А. П. Рыбак.

Мастак У. С. Шнарэвіч.

Мастацкі рэдактар Г. I. Труханава.

Тэхнічныя рэдактары Т. М. Сокал, Л. М. Шлапо.

Карэктар Л. Т. Калюжная.

Вяселле ў Беражках

Дзень быў ціхі і хмурны. З самага ранку вісела беспрасветна-шэрая, нудная смуга. Такая смуга бывае хіба толькі глыбокай восенню. I каб не сярэдзіна студзеня ды не ўляжалы снег над нагамі, можна б было падумаць, што на дварэ ўсё яшчэ канае — сканаць ніяк не можа — сыры, азызлы лістапад. Але к абеду даў пра сябе знаць сярдзіты сіверны ветрык, і неўзабаве разгуляўся, завіхрыў снег, дробны, спорны — у двух кронах нічога не разгледзіш.

Гадзіны дзве вар’яцела гэтае снежнае пекла, пра якое кажуць: ваўкалак з вядзьмаркаю жэняцца. А потым нечакана ўсё аціхла. Нізкія хмары сталі выцягвацца, як кудзеля, сям-там бліснулі бледна-сінія прагаліны, неўзабаве засталіся ўжо не хмары, а толькі іх ашмоткі — фіялетавыя, з рудымі грывамі, а праз якую гадзіну неба зусім ачысцілася, быццам сабралася выставіць напаказ, як за лес павольна і стомлена садзіцца расчырванелае ад холаду сонца.

На пацямнелай усходняй палове неба замільгалі дрыготкія халодныя зоркі.

Пацягнула марознай бадзёрасцю.

Веска была непазнавальна белай, чыстай і нязвыкла бязлюднай, бы вымерла, бы людзям і не верылася, што гэтак хутка скончылася завіруха. Недзе працяжна і жаласліва замыкала карова, зарыпалі дзверы, самавіта застукалi вёдры...

Беражкі ажывалі, пачыналі жыць сваімі звычайнымі перадвячэрнімі клопатамі.

Непрыкметна сутонілася. Адчувалася, што на ноч бярэцца добры марозік.

Па вуліцы праехаў грузавік з уключанымі падфарнікамі, і неўзабаве ля фермы доўга-доўга чулася яго завыванне і фырканне — пэўна, буксаваў у сумётах, якіх паспела надзьмуць завіруха. Грузавік, мусіць, нарэшце выехаў, заглух — і зноў усё сцішылася. I было нешта дзіўнае, насцярожанае ў гэтай не па часе соннай цішы. Толькі калі ўважліва-ўважліва прыслухацца, недзе ў сярэдзіне вёскі можна пачуць глухія, як з падзямелля, гукі гармошка. Сёння ў Ступакевічаў вяселле...

***

Комментарии к книге «Шануй імя сваё», Валентин Блакит

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!