«Свежая рыба»

856

Описание

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.



1 страница из 271
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Свежая рыба (fb2) - Свежая рыба 1182K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк Аляксей КарпюкСВЕЖАЯ РЫБА

Аповесці і апавяданні

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

СВЕЖАЯ РЫБА

1

Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік.

Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся і нават хаваюся ад Косці.

Між іншым, калі з'явіцца новая паперка над ложкам, муж паблажліва і з палітаваннем прачытае яе, дасць прафесійную ацэнку аўтару, але чамусьці не цікавіцца, навошта яна вісіць, і нават не дзівіцца.

У школе мяне лічаць сур'ёзным педагогам, выдаюць пахвальныя граматы, а мне — няёмка. Мне здаецца, што я — проста дзяўчынка. Раптам захочацца марожанага, пацягне пагуляць у класы ці паўзірацца на свет праз каляровае шкельца; або раніцой, ідучы на работу, здаецца, вярнулася б і паспала яшчэ гадзіны чатыры ці ўткнулася б маме ў прыпол і прасядзела б так паўдня. Не раблю гэтак, бо мама далёка.

Жыву ў невялікім горадзе, хаджу на работу заўсёды ў адзін час, па адной вуліцы і той жа дарогай.

Ходзіш у школу дзень, два, месяц, год. Памалу звыкаешся з тым, што навокал цябе. Непрыкметна ўсё, што сустракае цябе кожную раніцу, робіцца тваім, нават інтымным.

Насупраць бібліятэкі — клумба, каля яе праходжу кожны раз а палове дзевятай.

Далей — дрэўцы, вельмі знаёмыя, выраслі на вачах: вясной нецярпліва чакаю, калі з набрынялых пупышак, нарэшце, з'явяцца тоненькія, свежыя стрэлачкі лісцікаў. Летам хочацца памыць знямоглае ад пылу лісце, а ўвосень — сабраць у букет: такое яно яркае і прыгожае!

А тут будуюць гасцініцу. Кожны ранак заўважаеш, як выраслі за суткі сцены. Муляры — зусім маладыя хлопцы, а як сур'ёзна працуюць! Асабліва падабаецца мне адзін: бледны, у акулярах. Гадаю, хто ён такі, як стаў будаўніком, пра што марыць. Вельмі яны мяне ўразілі пасля аднаго выпадку.

Раніцой трапляю на сцэнку. Хлопец на рыштаванні надзяе фартух, знізу яму крычыць дзяўчына:

— Вася, падкову знайшла на вуліцы! З вухналямі нават... Адшліфаваная — на серабро!.. На, замуруй яе на шчасце!

— Кідай! — ажыўляецца муляр.

Яшчэ больш блізкімі становяцца гэтыя людзі.

Многіх прахожых ужо ведаю.

Комментарии к книге «Свежая рыба», Алексей Никифорович Карпюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!