«Кім і Валерыя»

733

Описание

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».



1 страница из 263
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Кім і Валерыя (fb2) - Кім і Валерыя 1035K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Мікола Гіль Мікола ГільКІМ І ВАЛЕРЫЯ

Аповесці і апавяданні

Падрыхтаванае на падставе: Мікола Гіль, Кім і Валерыя. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 270 с., іл.

ISBN 5-340-00008-7

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

АПОВЕСЦІ ПРАГАЛ

Зажурылася, замаркоцілася цётка Стэфа. Як з'ездзіла ў Альхоўку, як вярнулася заўчора, абедзеннаю парою, дадому, так і скупалася. І з'есці што, як раней, не жадна, і ў двор спусціцца, з бабамі на лавачцы пасядзець, не мае ахвоты, і зрабіць што рукі не горнуцца — от бы адно ляжала ды ляжала. А каб сказаць, што захварэла, дык — не. І галава ў яе не баліць і не кружыцца, і ногі не ныюць, і ў грудзях не надта каб цяжка было, а ўсё адно — як нездаровіцца цётцы Стэфе. Кажуць людзі, што душа баліць, калі чалавек і хворы і не хворы, калі яго як гняце нешта. Так яно і ёсць. Не хвароба, а туга нейкая, самота незразумелая ў яе на сэрцы.

Ляжыць цётка Стэфа на тахце і ўсё аб чымсьці думае. А каб хто спытаўся, аб чым, дык ці адказала б пэўна. Мітуслівыя тыя думкі, неўпарадкаваныя. Бясшумна гэтак бегаюць, снуюцца ў галаве, як, не ў прыклад кажучы, мурашы па лясной сцяжыне. Аднак жа так яно і не так.

Гэта толькі чалавеку, калі ён спыніцца і паглядзіць зверху на мурашыную мітусню, падасца яна адно мітуснёю. А мурашы на самой справе зусім і не мітусяцца: яны робяць, спакойна і засяроджана, сваю адвечную работу, робяць усё лета, каб пасля, восенню і зімою, можна было ім адседжвацца ў цяпле, сухаце і сытасці,— акурат як і людзі. Але каб зразумець гэта, трэба нахіліцца долу і пільней угледзецца ў нібыта бязладную мурашыную мітусню.

Комментарии к книге «Кім і Валерыя», Мікола Гіль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!