«Вастрыё стралы»

865

Описание

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння i мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваёй будове яны нагадваюць балады i прытчы i спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю i філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё i роздум, рэальнасць i магію фантазіі. Апроч таго, у кнігу ўвайшлі паэтычныя мініяцюры «Квантэмы» i «Пункціры».



1 страница из 30
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вастрыё стралы (fb2) - Вастрыё стралы 198K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўВАСТРЫЁ СТРАЛЫ

Версэты, паэтычныя мініяцюры

Падрыхтаванае на падставе: Алесь Разанаў, Вастрыё стралы. Версэты, паэтыч. мініяцюры, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 159 с.

ISBN 5-340-00061-3

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

БЯЗМЕЖЖАПалову жыцця падаюся ў свет, палову — варочаюся са свету,палову жыцця пішу на дарозе свае імёны, палову — закрэсліваю напісанае, палову жыцця расту ад зямлі, палову — расту з зямлёю:i ўсё менш ува мне мяне, i ўсё больш бязмежжа.ПЯРЭЧАННЕЯшчэ здольны балець,яшчэ здольны пакутаваць,яшчэ здольны памерці,я разбіваю душу i рукі аб камяні i сцены, якія мяне абступаюць.Я парываюся з мінулага ў сёння, з бяспекі ў свабоду.Але мы твая абарона,— пярэчаць мне камяні i сцены,— мы тваё вонкавае цела,мы ратуем цябе ад спёкі i сцюжы, ад агню i вады, ад кулі i шаблі,бо ты яшчэ не здольны не балець,бо ты яшчэ не здольны не пакутаваць,бо ты яшчэ не здольны не памерці.НАВОБМАЦАКМы рухаемся навобмацак.Калі настае дзень — мы заўважаем, што нам светла,калі настае ноч — заўважаем, што цёмна,калі адхіляемся з дарогі, калі забягаем наперад альбо калі адстаём — тады непазбежна вяртаемся на ранейшае месца.Мы рухаемся з адной цяперашнасці ў другую i як сваю долю прымаем тое, што ёсць.Наша дарога праходзіць праз нашы сэрцы,кожны наш крок — гэта крок за небакрай,i ў кожным нашым імгненні змяшчаецца ўвесь час.ШЫЛЬДАЧКІНа дрэвах — шыльдачкі.На ix напісана, колькі якому дрэву гадоў, як яно называецца, якая яго таўшчыня i вышыня.Людзі праходзяць міма дрэў, не заўважаючы ix, — яны чытаюць шыльдачкі...A сведчанні дрэў так i застаюцца непачутыя,a пісьмёны дрэў так i застаюцца непрачытаныя.У КРУЗЕСвет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды я іду.Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту? Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што вымагае ад мяне жыццё:засмяглы — п'ю ваду,галодны — ем хлеб,зняможаны — адпачываю,адпачыўшы, імкнуся наперад — i апынаюся на сваіх слядах.Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек — Чалавека.ПТАХВялізны хцівы птах пагойдваецца нада мною. Я ведаю: ён чакае маёй загубы. Тады ён з галодным хрыплым крыкам апусціцца на маё цела i цвёрдай глюгай ударыць мне ў твар.Я напінаю лук i выпускаю стралу. Страла, не даляцеўшы да птаха, падае долу. Я падбіраю яе i зноў прыладжваю да лука: зараз я паспрабую стрэліць вышэй...

Комментарии к книге «Вастрыё стралы», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!