«Высакосны год [Хоку і танка]»

875

Описание

Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы, для якіх непарушны закон: спачатку неабходна стаць чалавекам, а потым ужо паэтам, пісьменнікам... Палоннік гэтае прасторы, Уладзімір Сіўчыкаў напісаў кнігу “Высакосны год”, якой характэрна вабнасць дакладных занатовак, а таксама ўвага да сціплага, простага і чалавекалюбнага. Кніга дастаткова тужлівая па інтанацыі, але ў тузе, як аднойчы заўважыў яе аўтар, жыве „нязведаная слодыч...” (Л. Дранько-Майсюк, Шляхетны стыль, фрагмэнт)



3 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вільготны вецер.Лунае цюль фіранкі.Гучыць Вівальдзі.* * *Знікае ў цемрыды зноў пад лампіёнамкажан крыляе.* * *Валошку згледзеў --і рады той сустрэчыў чужой старонцы.* * *Які шкіпінарвыгнаў цябе з-пад зямлі,крот-небарака?* * *Закіпае джэм…Восы апаноўваюцьмядовы вечар.* * *За каласочаксхапіўся для падтрымкіў хвіліну расстання.* * *Бензінавыявясёлкі на асфальце --прайшла залева.* * *Мятлікаў палётабуджае палянуў сонечных промнях.* * *Вясёлка знікла,і падалося раптам –сябрук пакінуў.* * *Перад дажджомпаспеў накрыць дрывотнюрубероідам.* * *Зумкае ў цемрыкамарыха-крывасмок…Якая прыкрасць!* * *Ступіў у цемруз-пад паветкі веранды…Пах медуніцы!* * *Спякотны дзень.Вераб’і купаюццау пясочніцы.* * *Натоўп вірлівы…Пух ліпне, твар казыча –цвітуць таполі.* * *Пакой паўцёмны,напяты вэлюм гардзін –дынная поўня.* * *Абрысы хмараквідаць і праз шчыліны.Ляжу ў адрыне.* * *Ускраек мора…Аскепачкі бурштынузнаходжу зрэдку.* * *Батанічны сад…Углыб сажалкі адплыўспалоханы карп.* * *Мелісы й мятыназбіраў на гарбатуў суботні вечар.* * *Перапыніся –шапоча штось лістотапад сонцам жніўня.* * *Усміхаюся,скрозь вейкі пазіраюна Барселону.* * *Мяккая ўсмешка –павучок уверх папоўзліпеньскім ранкам.* * *Сонца з-за хмарыняпэўна пазірае.Спорны грыбасей.* * *Фольгу з дзьмухаўцомпад пляшачным аскепкам –“сакрэцік” ў пяску –паказваў я сяброўцы…Колькі мінула гадоў?!* * *Белыя перлыружовымі сталісяў сонечных промнях:на парэчках зіхацяцькроплі грыбнога дажджу.* * *Сарваны ветрамз вясельнага картэжупаветраны шарпа бетоне паскакаў,а на газоне… лопнуў!* * *Па-над кар’ерампры Валоўшчыне Малойскавыча вецер.Замаркочаны пясокструменіцца між пальцаў.* * *Заслаўскі кірмашвіруе гаманліва.Дзесь непадалёксном тысячагадовымзабылася Рагнеда. Восень * * *Імжысты ранак...Зноўку пішу краявідна пустым пляжы.* * *Густа чмель гудзеў медунічным водары.Вечар верасня.* * *Можа прачнешся,станеш спадарожнікам,сонны матылёк?* * *Занядбаны садсуседняга лецішча…Бабця хварэе.* * *Збуцвелі кветкі.Ападае насенне,нібыта слёзы.* * *Асенні вечар.Засунуў юшку ў печы.Адпачываю…* * *Калючы ржэўнік.Мусібыць да лецішчаўпалёўкі імкнуць.* * *Амаль нячутныдалёкі гул ад шашы…Позняя восень.* * *Сёння болей нагадзіну спацьмем – пера-ход на зімні час!* * *Зграбаю лісцепад слівай зашэрхлаеў восеньскім садзе…* * *Іржэўнік колкі,як зваротны шлях пакут.Нудны краявід.* * *Паркан фарбую.Саспелай вішні колерзаспакойвае.* * *Як і пазалетасьпесціць маю далоньглянец каштана.* * *Кінуў жалудоўу фантан з жабоцькамістарасвецкі дуб.* * *

Комментарии к книге «Высакосны год [Хоку і танка]», Владимир Николаевич Сивчиков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства