«Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

758

Описание

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 



1 страница из 464
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І (fb2) - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І 1856K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Виктор Афанасьевич Козько Віктар КазькоВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ Ў ДВУХ ТАМАХ. Том І

Падрыхтаванае на падставе: Віктар Казько, Выбраныя творы ў двух тамах Том І. Неруш: Раман. Апавяданні. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 479 с., [1] л. партр.

ISBN 5-З40-00518-6

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ВЕЧНЫ САД У ЗОНЕ ЗНІШЧЭННЯ

Цёплы светлы майскі вечар. Далёка ўнізе за акном затухае ў дрымоце Старавіленская вуліца. Адкладзены ўбок часопіс з артыкулам Астаф'ева пра Гогаля. Паблісквае блакітным вокам тэлевізар — Беражкоў успамінае паездку з Молатавым у Германію. Паглядваем на экран, размаўляем.

- Ну што, так я нічога і не здолеў растлумачыць?..

- Віктар Апанасавіч, а ў што вы верылі ў дзіцячым доме?

- ...У камунізм.

Імя Віктара Казько ў свядомасці большасці тых, хто сёння чытае, звязана з пакаленнем «дзяцей вайны». Крытыкі адзначылі гэта пакаленне як «трэцюю хвалю ваеннай прозы». Гутаркі і інтэрв'ю да  дня Перамогі, запрашэнні на «круглыя сталы» і «тэматычныя канферэнцыі» — трывалае месца ў картатэцы літаратурнага працэсу. Сам жа пісьменнік, беручы ўдзел у гэтых гутарках і канферэнцыях, настойліва агаворваў: «Я не адношу сябе да тых, хто піша пра вайну». I зноў: «Я не пісаў пра вайну». I зноў: «Я ніколі не пісаў пра вайну ўвогуле». I тлумачыў: «Я пісаў толькі пра тое, што зведаў, перажыў сам».

Дык што, шэсць аповесцяў і два раманы Віктара Казько — проза аўтабіяграфічная, гісторыя яго сучасніка, яго пакалення?.. Усё ж не, не гісторыя, халодная, храналагічная лінейная, жорстка прыземленая фактамі. Зноў жа, найбольш дакладнае вызначэнне знайшоў ён сам, распавядаючы аб рабоце над апошнім сваім раманам: «Гэта мая споведзь перад чытачом, часам і самім сабою».

Пачыналася гэта споведзь амаль дваццаць гадоў назад аповесцю «Высакосны год». Па пакручастай, аблытанай каранямі сцежцы быў зроблены пісьменнікам першы крок — дамоў, у дзяцінства. Каб потым, саступіўшы з гэтай сцежкі ў «Аповесці пра беспрытульнае каханне» і «Судзе ў Слабадзе», у «Нерушы» і «Хроніцы дзетдомаўскага саду», спыніцца і спытаць сябе і нас: «Каму ж, у чые рукі мы перадалі ўсё гэта, чаму ж у розруху наш дом?..»

«Не мяне — сябе згубілі, вярніцеся ў дом свой» — так гаворыцца ў Святым Пісанні...

ВЯРТАННЕ ПЕРШАЕ

«Высакосны год». «Аповесць пра беспрытульнае каханне». «Суд у Слабадзе».

Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», Виктор Афанасьевич Козько

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!