«Свой дом»

870

Описание

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаопадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтварылася беларуская дзяржаўнасць, зараджалася рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў. І. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецсховах.



1 страница из 243
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Свой дом (fb2) - Свой дом 995K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович Генрых ДалідовічСВОЙ ДОМ

Раман

Падрыхтаванае на падставе: Генрых Далідовіч, Свой дом. Раман, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 351 с.: 4 л. іл.

ISBN 5-340-00678-6

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Частка першая. БНР

Некаторыя, безумоўна, як дзеці, думаюць: падпісаў дагавор, значыць, прадаўся д'яблу, пайшоў у пекла. Гэта проста смешна, капі ваенная гісторыя гаворыць ясней яснага, што падпісанне дагавора пры паражэнні ёсць сродак збірання сіл.

Ленін

Проці цячэння вады

Зможа толькі жывое паплыць...

Максім БагдановічРАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

1.

Алесь Нямкевіч замест выбітых шыбін уставіў фанеру (хтосьці надоечы «абстраляў» вокны новай, савецкай, школы ледзяшовымі кавалкамі), ды ў пакой былой прыватнай гімназіі ўсё роўна дзьмуў лютаўскі ветравей, а на падаконніку збіраўся сыпкі, колеру пытляванай мукі, снег.

Бялюткая насыпка не раставала, большала з кожнаю хвілінаю: у будынку які ўжо дзень не было ні электрычнага святла, ні пячнога ацяплення — як казалі, услед за банкаўскімі, паштова-тэлеграфнымі службоўцамі засабатажнічала i старая адміністрацыя на некаторых заводах, фабрыках, на электрастанцыі, а таксама i ў забеспячэнскіх канторах, што давалі гораду вугаль, дровы, харч i фураж. Новыя ўлады аддавалі некага пад рэвалюцыйны трыбунал ці суд, некага ўгаворвалі альбо ўціхамірвалі, замянялі сваімі людзьмі і намагаліся навесці лад, але збоі былі кожны дзень.

Бязладдзе, як бачыў Алесь, пабольшала апошнім часам. I не толькі таму, што набірала моц зіма. Яно ўспыхнула, быццам нейкая эпідэмія, пасля таго, калі бальшавікі спачатку абазвалі Устаноўчы схрод “учарашнім днём рэвалюцыі”, а ў ноч з 6 па 7 студзеня[1] разагналі яго, i з асаблівай злосцю — пазней, калі 28 студзеня кіраўнік савецкай дэлегацыі на перамовах з немцамі ў Брэсце Троцкі адмовіўся падпісваць мір, нечакана і, галоўнае, нібы не бачачы вялікай пагрозы, заявіў, што Савецкая дзяржава вайну спыняе, а сваю армію дэмабілізуе...

Спачатку мала хто паверыў у гэта. Але калі галоўкаверх Крыленка загадаў пакінуць пазіцыі i калі праз Мінск адзін за адным папаўзлі перапоўненыя воінствам эшалоны, усе ўбачылі на свае вочы: так, гэта — праўда.

Комментарии к книге «Свой дом», Генрих Вацлавович Далидович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!