«Выбраныя творы ў двух тамах»

626

Описание

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні. «Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.



1 страница из 306
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Выбраныя творы ў двух тамах (fb2) - Выбраныя творы ў двух тамах 1295K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк Аляксей КарпюкВыбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Раман-быль. Апавяданні.— Мн.: Маст. літ., 1980.— 448 с.

Раман-быль «Вершалінскі рай» аўтар пачаў пісаць у 1970 г. Першы варыянт твора надрукаваны ў часопісе «Маладосць», № 3-5 за 1972 г. «Вершалінскі рай» выдаваўся на рускай мове. У гэтым томе «Вершалінскі рай» друкуецца значна дапраца-ваным.

«Рэпартаж з перона» (з дзённіка загадчыка агенцтва «Інту-рыст») упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя», № 11 за 1962 г.

Апавяданне «Афіцыянтка» ўпершыню надрукавана ў часопісе «Маладосць», № 3 за 1954 г.

Казка «Дзве сасны» ўпершыню надрукавана ў часопісе «Ма-ладосць», № 6 за 1953 г.

Апавяданпе «Пераможца» ўнершыню з'явілася ў часопісе «Полымя», № 6 за 1977 г.

Апавяданні неаднаразова ўключаліся аўтарам у свае зборнікі.

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

ВЕРШАЛІНСКІ РАЙ

Спачатку было слова.

I слова выло ў бога. I слова было бог.

(Евангелле ад Іаана, раздзел І, радок І) ПРАЛОГ Раздзел першы

1

У вёсачцы Грыбоўшчына праваслаўныя жылі побач з католікамі. Адны і другія гутарылі тым самым, што і ў маім Страшаве, беларускім дыялектам са значным унлывам украінскай і польскай моў, густа перасыпаным германізмамі. На пытанне ж — беларусы яны ці палякі, упэўнена заяўлялі:

— Не-е, мы тутэйшыя! Нават гаварыць ні па-польску, ні па-беларуску не ўмеем! Па-просту гаворым! Гэта за каралём нас пісалі палякамі, за царом — рускімі; халера іх бяры, няхай сабе так і пішуць — абы нас не чапалі!

Паміж халупкамі Чарнецкага і Аўхімюка, якраз пад Станкевічавымі вокнамі, буяў пышны куст бэзу, а ля плота ляжалі валуны. Вечарамі прыходзілі сюды мужыкі з навінамі. 3 аднолькавай прагнасцю і ажыўленнем ад добрых навін і кепскіх слухалі яны і самі. Цёмных і забітых, але здаровых натурай людзей хвалявала галоўным чынам цячэнне быцця, яго падрабязнасці і перыпетыі.

Сёння за дзень сабралася навін шмат,

Карова Чарнецкіх прапарола сабе дручком бок.

На Алекшыцкай грэблі чорт завалок Вінцука ў дрыгву і утапіў чалавеку каня.

Гродзенскі губернатар Сталыпін прыдумаў рассяляць мужыкоў на хутары.

Крынкаўскі аптэкар уставіў сабе жалезную сківіцу.

Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах», Алексей Никифорович Карпюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!