«Суровая дабрата»

934

Описание

У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны.



1 страница из 118
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Суровая дабрата (fb2) - Суровая дабрата (Слава твая, Беларусь!) 571K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский Сяргей ГрахоўскіСУРОВАЯ ДАБРАТА

Дакументальная аповесць

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С., Суровая дабрата. Дакументальная аповесць. Мн., «Маст. літ.», 1977.- 176 с. з іл. («Слава твая, Беларусь!»)

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

АД ГОМАНУ БАРОЎ...

Яго ўзгадаваў край балот, лясоў, казак і легенд.

Казкі жылі спрадвеку, пераходзілі з роду ў род. Жылі яны ў дзедавай памяці і ў матчынай калыханцы, іх шапталі за аселіцай векавыя дубы і гонкія бярозкі. У ранішнім тумане казачнымі прывідамі здаваліся спутаныя коні і надбярэжныя вербы.

Ноччу пушча палохала савіным вухканнем і п у рачыным плачам, спарахнелыя пні тлелі халоднымі зялёнымі агеньчыкамі і здавалася, глядзяць застылыя вочы лесуна ці вядзьмаркі.

Палохала ўсё, невядомае і таямнічае.

Доўгімі зімовымі начамі шастала на завуголлю і скуголіла дзіцячым енкам завіруха, гула ў коміне, нібы наклікала пагібель, а ўпоцемку па сценах шапацелі прусакі, нібы нехта цёрся кажухом аб заінелае бярвенне.

На печы пахла падсохлымі смалякамі і кіславатаю рошчынаю: каля коміна падыходзіла накрытая дзяружкаю дзяжа.

Васілю, нібы хто пяску насыпаў у вочы. Да поўначы ў галаве раіліся прывіды з дзедавых казак. Вярзліся то люты князь з прыгожаю і злою, як змяя, князёўнам», то статны русявы цымбаліст Іванка ў доўгай зрэбнай кашулі. Ён так іграў, так іграў, што князёўна загадала паклікаць музыку ў палац, каб ёй пад ціхае гранне ўсю ноч сніліся дзівосныя сны.

Апоўначы змардаваны цымбаліст заснуў. Князёўна званочкам паклікала варту. Павялі гайдукі Івана на стайню. Толькі выйшлі на дзядзінец, цымбаліст раскінуў рукі і стаўся белым лебедзем. Гайдукі памкнуліся схапіць, а ён замахаў крыламі і ўзвіўся ў паднябессе.

У пушчы лебедзь зрабіўся зноў Іванам. Зляцеліся дзятлы з усяе пушчы і да раніцы з елкі выдзеўблі Івану цымбалы. Развіднела. Праз гушчар прабіліся залатыя струны сонечных праменняў. Нацягнуў іх Іван на цымбалы і так зайграў, што збегліся да яго хлопцы з усяго наваколля.

Іван заспяваў: «Бярыце рагаціны і паходні на панства ў Нясвіжы і ў Гродні. Ад гневу няхай загарацца лютага князя палацы».

Пакацілася песня па свеце. І пайшлі да Івана дужыя і смелыя хлопцы. Схаваў Іван сваё войска на ўзлессі, а сам падышоў да палаца, стаў пад дубам і так зайграў, аж шыбы зазвінелі ў княскіх пакоях.

Комментарии к книге «Суровая дабрата», Сергей Иванович Граховский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!