вясёлыя вершы
закаханы гумар
пародыі, эпіграмы
Падрыхтаванае на падставе: Барадулін, P. Прынамсі... Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы - Мн. : «Маст, літ.», 1977. - 304 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Тэст пацвердзіўся Як толькі пачаў я «конікаў пасці» —Абапірацца на локці без дапамогі мамы,Быў апрабаваны ўпершыню ў жыцціСялянскім тэстам,Старажытнейшым самым.Мае задаткі i схільнасціБылі правераныБез асаблівых хітрыкаў так:Перада мною паклаліКавалак паперыныI толькі што выцягнуты з катла бурак.Да чаго пацягнецца ў малога рука,Лёсам такім будзе ён залучоны:Араты, сейбіт —Да бурака,Да паперыны —Чалавек пісьменны, вучоны...Я да бурака пацягнуўся,Паразважаўшы крыху,I распагодзіўся бацька ў паглядзе.Ён мне паказваў,Як мужык вытрасае сахуI як барсук дзяцей сваіх гладзіць...Пацвердзіўся тэст:З відна да цямнаАру я даволіI сею ўволю:Насенне чорнае,Белае поле,Што родзіць не густа —Мая віна! БЕЛАЯ ВАРОНА Маладзічку I зноў праторкнуўТвой лычокШацёр над Чорным морам.Цябе,Круты маладзічок,Паэты бралі зморам.Цябе ганялі чаўнакомПа белапеннай хваліУ боршчКрышылі часнакомI вечкам закрывалі.Падковай быў,Брывом,Луской,I крэсівам запалу,I нават клёпкайТой,ЯкойПаэту не хапала! Забіваюць казла Як рэшткі класавага зла«Працаўнікі»Штодзень казлаЗ адчаемЗабіваюць,Не чаемЗапіваюць.З якіх брадоўЗабрыў казёлДа гарадоў,Да ціхіх сёл?Казла ўсё б'юць,А ён жыве.Мазгі трасуцца ў галавеЗабойшчыкаў зацятыхАжно да закрыцця тыхЖыццёва важных устаноў,Дзе п'юць не квасCa «стаканоў».Біць ці не біць?Наіўных слоўI вымаўляць не варта.Казлятнік класныМусіць быць,Як сто казлоў,Упарты.У час гульніНіхто аніHe пераносіць цішыні!Тут не баяцца мазаля.Настырны пераможа.Так іншы лясне,Што зямляСысці з арбіты можа.У дыме месячык плыве...Казёл ледзь мыкае...АлеНе з'едзена капуста,—Пакуль, нарэшце, на стале,Пакуль, нарэшце, ў галавеНе станеПуста — пуста! Спакойны муж — З-за мяне галубы развяліся,Шпак частуе салодкаю вікаю...Верабей адказаў вераб'ісе:— А мяне гэта ўсё не чырыкае! Правілы, парады Тут не паможа вата,Хоць тона ў кожным вуху,Лепш слухай вінаватаПра годнасць правіл руху.Запомні іншым разам,Як жыць з суседам разам,Дзяліцца унітазам,Як карыстацца газам!Пясочку ў лёгкіх мала,Яшчэ не ўсе затарыў,Папыласось з запаламКілімы тратуараў.
Комментарии к книге «Прынамсі...», Рыгор Иванович Бородулин
Всего 0 комментариев