«Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»

493

Описание

«Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.



1 страница из 55
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства] (fb2) - Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства] 243K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нил Семёнович Гилевич Ніл ГілевічРАЗУМНАЯ ДЗЕВАЧКА

Маленькая аповесць пра адно дзяцінства

Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, Разумная дзевачка: Маленькая аповесць пра адно дзяцінства. — Мн.: «Про Хрысто», 2005. — 124 с.

Рэдактар: М. Гіль

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Светлай памяці Ніны Іванаўны,

поруч з якой мне пашчасціла

прайсці жыццё

Аўтар Шчаслівы пачатак

Ніне ўжо амаль чатыры, і яна выглядае якраз на гэтыя гадкі. Ростам — не высочанькая, ці скажам так — не цыбаценькая, але і не малюпашачка-кнопачка, на цела — не тоўсценькая і не пухленькая, як піражок, але і не дробная мізурачка, а — самы раз, каб як надзене кашульку і сарафанік — удаваць сабой мілую паненачку. Асабліва зграбненькія ножкі. Баба Прося, прыехаўшы да сына і нявесткі ў госці, аднойчы сказала: «Мусіць, ты будзеш танцорачкай, Ніна. З такімі ножкамі толькі ў танок выходзіць — каб людзі любаваліся». I пры гэтым спела ўнучцы песеньку:

Мяне мамачка радзіла,Шоўкам ножкі спавіла –Каб я роўненька хадзілаI танцорачкай была.

Валасы ў Ніны — цёмна-русыя, роўненькія, без аніякай нідзе кучаравінкі, і падстрыжана яна «пад хлопчыка». А вочкі ў Ніны — карыя, і глядзяць яны звычайна або ветліва і весела, радуючыся таму, што бачаць, або — сур'ёзна і пільна-ўважліва, калі яе моцна захапляе цікавасць да нечага такога, што ёй адкрываецца ўпершыню і што яна хоча зразумець. Як і ва ўсіх яшчэ малых дзяцей. іншы раз яе вочкі і плакалі, але здаралася гэта рэдка і толькі з вельмі важнай прычыны. Ну, напрыклад, тата купіў для яе чаравічак новыя шнуркі — у старых пазрываліся металёвыя наканечнікі і іх стала цяжка ўцягваць у «вочкі» на халяўках. Новыя то новыя, але не такія доўгія, як тыя, што былі. Канцы тых можна было завязаць двайным банцікам — і Ніне гэта дужа падабалася. Яна ўсё любіла рабіць сама — так і прасіла, і вельмі настойліва: «Дай! Я хачу сама! Я сама! Дай!» Узялася сама і новыя шнуркі ўцягваць. I сяк-так уцягнула, і ёй здалося, што канцы засталіся зусім кароткія, — на банцік не хопіць. Ад крыўды і засмучэння не заплакаць тут было проста немагчыма. I яна, з чаравічкам у руках, ціха зарумзала. Спачатку — зусім ціха, а тады і трохі мацней, каб пачулі. I тата пачуў.

Комментарии к книге «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]», Нил Семёнович Гилевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!