«Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч]»

646

Описание

Новая кніга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечана светлай памяці яго вернай паплечніцы i дарадчыцы Ніны Іванаўны Гілевіч — таленавітага педагога i мовазнаўцы, якая ўсё жыццё аддана служыла роднаму слову, беларушчыне i Беларусі.



1 страница из 67
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч] (fb2) - Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч] 252K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нил Семёнович Гилевич Ніл ГілевічДОБРЫ АНЁЛ БЕЛАРУСКАСЦІ

Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч

Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, Добры анёл беларускасці: Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 144 с.

Рэдактар: К. Лялько

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

ТАКОЙ ЯЕ ВЕДАЛІ КАЛЕГІ, СЯБРЫ, ВУЧНІ

Замест прадмовы

Ніна Іванаўна Гілевіч амаль 40 гадоў плённа працавала на кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У яе асобе студэнты і выкладчыкі бачылі нястомнага рупліўца на ніве роднага слова. У светлых, празрыстых глыбінях беларускай мовы яна адкрывала створаны сілаю народнага духу, поўны думкі і пачуцця ўвесь складаны свет духоўнага жыцця народа. I гэты свет, створаны рознымі пакаленнямі нашых суайчыннікаў, праз народнае слова да чулай душы навукоўца даносіў і голас гістарычных падзей, і народныя вераванні, і перажытыя гора і радасці, і любоў чалавека да Бацькаўшчыны. Ніна Іванаўна сэрцам, душою адчувала ў родных словах, як у жывых сведках мінулага і сучаснага, чым і як жылі нашы продкі і жывуць сучаснікі, як шчыравалі і шчыруюць у працы, як весяліліся і весяляцца ў вольны час, як змагаліся і змагаюцца, адчувала ўсё тое, што жыве, звініць, адгукаецца ў слове, у кожным яго гуку. I ў сваіх навуковых працах яна імкнулася знайсці такія падыходы ў асвятленні прыроды роднага слова, каб раскрыць яго багаты сэнсавы і экспрэсіўна-эмацыянальны змест («Таямніцы роднага слова»), вобразна-выяўленчыя патэнцыі («Вобразнае слова Купалы»), жыццё ў мастацкім творы («Стылістыка мастацкай мовы», «Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў») і інш.

Комментарии к книге «Добры анёл беларускасці [Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч]», Нил Семёнович Гилевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!