«Не можа быць»

674

Описание

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску.



1 страница из 33
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Не можа быць (fb2) - Не можа быць 195K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Галина Анатольевна Корженевская Галіна Каржанеўская Не можа быць    П'есы для дарослых Не можа быць! Сцэнічная гумарэска для дарослых Дзейныя асобы:

Дзейныя асобы:

АСА

ПЧОЛКА

МАТЫЛЬ

СМОЛКА, МЕДУНІЦА,

РАМОНАК ЗВАНОЧАК, іншыя кветкі;

КАРОВА

Карціна 1.

Квітнеючы луг. На сонца напаўзае хмара. П ч о л к а ў фартушку і з вядзерцам заклапочана пазірае на неба.

ПЧОЛКА. Хмара… Каб знаў не намокнуць. А ў маім вядзерцы – в на дне.

З’яўляецца А с а ў какетлівым празрыстым жоўтым уборы і з сумачкай.

АСА. Усё шчыруеш? Адпачыла б, сяброўка.

ПЧОЛКА. Адпачну, як сонца зойдзе.

АСА. Прырода проста звар’яцела. Лета – не лета і зіма – не зіма… Так яны ўвогуле могуць зраўняцца, і тады настане альбо суцэльная позняя восень…

ПЧОЛКА. Альбо ранняя вясна, калі і холадна, і голадна…

АСА. І тое, і другое кепска. Нам, легкакрылым, нельга без цяпла і сонца.

ПЧОЛКА. І без працы таксама.

АСА. Гледзячы якой. Калі з рання да цямна – прабачце, я не рабыня Ізаўра.

ПЧОЛКА. Кожнаму – сваё (уздыхнула).

АСА. Я ж табе прапаноўвала – падпішыся пад мяне, створым цэлую сетку. Дабаўкі – гэта залатое дно! Падпішашся?

ПЧОЛКА (пазіраючы ўгару). Капае.

АСА. Табе здалося.

ПЧОЛКА. А я гавару – капае. Во, глядзі… Давай перачакаем.

Яны хаваюцца пад лапух, пры гэтым Аса зачапілася і парвала спаднічку. А-а, блін! Першы раз апранула, можна сказаць!

ПЧОЛКА. Па шву парвалася, зашыеш.

АСА. Я не з тых, хто зашывае падранае. Не каралеўская гэта справа.

ПЧОЛКА. Я і калготкі ўвесь час зашываю…

АСА. А я зноў на дыету села.

ПЧОЛКА. І што?

АСА. Ужо ёсць вынікі. Талія стала вузей на паўсантыметра!

ПЧОЛКА. Так пераламацца можна…

АСА. Хутчэй ты пераломішся, цягаючы свае вёдры… Кожнай кветцы кланяцца – не, гэта не па мне.

ПЧОЛКА. Калі трэба, то і пакланюся. З мяне шапачка не ўпадзе.

АСА. Нездарма цябе кветкі гэтак любяць. (Паўза.) Дарэчы, ці чула? У іх там скандал: Матыль са Смолкай разышліся.

ПЧОЛКА. Разышліся ці развяліся?

АСА. Спытай у іх.

ПЧОЛКА. Ёсць у мяне час у чужое жыццё лезці!

АСА. Ну так. Тут бы сваё да давесці ладу. (Паўза.) Зірні, ідуць! Лёгкія на паміне. (Прыхоўваюцца.)

Ідуць С м о л к а     і     М а т ы л ь. Трымаюцца адчужана,

Комментарии к книге «Не можа быць», Галина Анатольевна Корженевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!