УВОДЗІНЫ
Раздзел І. ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ПАЭТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АЛЕСЯ РАЗАНАВА І ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ
1.1. Мастацкія асаблівасці паэтыкі твораў А. Разанава 1960-х – пачатку 1970-х гг. Спроба рэканструкцыі.
1.2. Структурны аналіз паэм з паэтычнага зборніка «Каардынаты быцця». Ідэйна-тэматычная інтэрпрэтацыя і сістэма вобразаў.
1.3. Тыпалагічныя рысы паэм канцэптуальнай трылогіі «Гліна», «Камень», «Жалеза».
Раздзел ІІ. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ ПАЭТЫЧНЫЯ ФОРМЫ А. РАЗАНАВА І ІХ ЖАНРАВАЯ СПЕЦЫФІКА
2.1. Медытацыя як творчы метад: жанравыя асаблівасці і эвалюцыя квантэм і пункціраў.
2.2. «Паэзія думкі». Сінкрэтызм і статычнасць версэта
2.3. Паэтыка «гукасэнсу»: тыпалогія і жанравая спецыфіка вершаказаў
ГУТАРКА «Паэзія: уводзіны ў невымоўнае» (Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым)
Паслямова, альбо КОЛЬКІ СЛОЎ НЕ ДЛЯ ПРАТАКОЛУ
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
УВОДЗІНЫАлесь Разанаў – адна з самых заўважных і неардынарных фігур у сённяшняй беларускай паэзіі. З моманту выхаду дэбютнага зборніка паэта да яго творчасці скіраваная пільная ўвага крытыкаў і чытачоў. У 1990 г. за кнігу «Вастрыё стралы» А. Разанаў быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы. Сярод іншых важкіх узнагарод – еўрапейская літаратурная прэмія імя Ёгана Готфрыда Гердэра (2003). Творы А. Разанава перакладзены больш чым на 20 моў свету.
Радыкальнае пераасэнсаванне літаратурнай традыцыі і напружаны творчы пошук новых шляхоў у мастацтве асабліва наглядна адбываліся ў творчасці А. Разанава на мяжы 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Рэзкі паварот ад традыцыі да «чыстага эксперыменту» (У.Ю. Верына [32, с. 32]) пакінуў свой прыкметны след у зборніку паэм «Каардынаты быцця» (1976), хаця асобныя яго адзнакі заўважныя ўжо ў папярэдняй кнізе вершаў паэта «Назаўжды» (1974). Менавіта гэтая мастацкая з’ява зацікавіла паэта Васіля Вітку, які ў цыкле артыкулаў 1984 г. пад паказальнай назвай «Традыцыя, пошук, эксперымент» абгрунтоўваў права мастака на «на пошук і творчае самасцвярджэнне» [92, с. 7] і называў А. Разанава «эксперыментатарам», супрацьпастаўляючы гэты тэрмін вызначэнню «наватар».
Комментарии к книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», Анатоль Івашчанка
Всего 0 комментариев