«Клавуня, гэта я, твой Вася»

779

Описание

отсутствует



1 страница из 101
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Клавуня, гэта я, твой Вася (fb2) - Клавуня, гэта я, твой Вася 418K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Васіль Петручук Васіль ПетручукКлавуня, гэта я, твой Вася ВУЧОНЫ АРНІТОЛАГ

Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Ішоў я аднойчы па пляжу і нагнуўся, каб паглядзець на марскія хвалі, якія, нібы пакорныя сабакі, паўзлі да маіх ног. Думаў: якая прыгожая наша прырода... З гэтай думкі вырваў мяне нейкі мужчынскі голас. Я аглянуўся. Стаяў за мною чалавек і па-шлёнску пытаў: "Скажыце, як яны гнёзды ўюць?" Пры тым тыкаў ён пальцам у небе, паказваючы на кружыўшыя над нашымі галавамі чайкі. "А — кажу, — чайкі, ды яны ўюць гнёзды на вадзе". "Як гэта на вадзе, — пытае шлёнзак — гэта ж немагчыма, бо яйцо згіне або разаб'ецца аб лодку". "Не, — адказваю яму, прыняўшы позу знаўцы, — не зусім на вадзе, а пад вадою". "Пад вадою? Што вы гаворыце?" "А от так, — кажу, — пад вадою. Самка нясе яйкі, а самец плавае разам з тым яйкам па моры і сцеражэ яго, каб ніхто не ўкраў. Робіць гэта чатыры дні, пакуль самка не нанясе чатыры штукі. Потым абое, значыць, ён і яна, бяруць вяровачкі, сплеценыя з травы, вяжуць тыя яйкі разам і апускаюць на прыбярэжнае дно проста ў мора, там чайка сядае і выседжвае новае пакаленне". "А доўга яна сядзіць?"

"Пакуль не высядзіць, гэта значыць, чатыры тыдні". "Галодная?" "А ці мала ў моры яды?" " А хто ёй прыносіць яду?" "Сама зловіць, калі тая будзе праплываць каля самага клюва", — сказаў я і падумаў: " Усё дарам хоча ведаць". "Цуды прыроды", — заявіў мой цікаўны сусед і, махнуўшы галавой, пайшоў сваёй дарогай, гледзячы в марскую даль. Не ведаю, можа гэта дзякуючы маёй "вучонасці" ўсе курортнікі адгэтуль пры сустрэчы са мной знімалі шапкі, а на заканчэнне турнуса аб'явілі мяне самым сімпатычным курортнікам і ўзнагародзілі кніжкай.

Ох, як добра быць вучоным!

1976 г.

РЭБУС

Вось ён: 4/5 слова "склеп", плюс 3/4 слова "ружа" на рускай мове.

Комментарии к книге «Клавуня, гэта я, твой Вася», Васіль Петручук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства