«Райскія яблычкі»

648

Описание

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць...



1 страница из 238
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сумяшчаць несумяшчальнае

Літаратурна-мастацкая творчасць цікавая перш за ўсё непаўторнасцю аўтарскага ўспрымання жыцця. Уменне адкрываць чытачу свой асабісты свет, у якім знаёмыя рэчы і з’явы выглядаюць зусім іншымі, незвычайнымі, захапляць гэтым магічным светам — хіба не тут адзнака сапраўднага мастацтва? Такое пытанне ўзнікае, калі знаёмішся з новай кніжкай Сяргея Астраўца “Райскія яблычкі”. Бо гродзенскі празаік валодае гэтай здольнасцю ўражваць яшчэ як. У свой час я стараўся схіліць яго да стылю класічнай прозы: раннія яго апавяданні давалі для гэтага падставу. Ды і ўвогуле ў нас, у беларускай літаратуры выпрацавалася працяглая традыцыя ўвасабляць у прозе рэалістычна канкрэтныя адбіткі жыцця, ствараць жывапісныя яго малюнкі. Але С.Астравец настойліва зварочваў убок ад гэтай традыцыі, шукаючы разняволеныя формы выказвання, не цураючыся публіцыстычных, эсэістычных прыёмаў.

Ён прыйшоў у літаратуру з журналістыкі. І цяперашняя манера пісьма складвалася, як відаць, на сумежжы літаратурна-мастацкай і журналісцкай творчасці. З прыкметнымі асаблівасцямі апошняй. Што ніяк не зніжае эстэтычнай вартасці твораў у цэлым. Можа нават дадае ім пэўнага шарму, асабліва, калі глядзець на іх з пазіцый сучаснага маладзёвага чытача. Публіцыстычны элемент у творах С.Астраўца выяўляецца найбольш у іх палемічнай скіраванасці, імкненні аўтара рэзка высветліць парадаксальнае, анамальнае, стварыць іранічна-сатырычны кантэкст. Нярэдка аўтарская іронія прыхаваная за звычайнымі назіраннямі, размовамі і паступова разбурае гэту звычайнасць. Зноў жа такім чынам адкрываюцца недарэчнасці нашага жыцця.

Комментарии к книге «Райскія яблычкі», Сергей Островец

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!