«АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА»

1190

Описание

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

*** на небе няма вёдраў яно проста лье як з вядра і між намі не ноч а проста цёмна як ноччу і мы не адны мы проста цэлае як адно пакуль не стала светла пакуль не скончыўся дождж і мы ляжым тут удваіх давай спадзявацца што нас ніхто не заб’е мы проста будзем спаць як забітыя

***

там звонку на кожнай вуліцы халодна, мокра і брудна — ты нікуды не выходзіш з галавы

***

заўтра каб паспець сустрэцца з табой трэба прачнуцца а лепшай гадзіне хаця і гэта запозна

***

раней кожны ўчынак патрабаваў тваёй ацэнкі цяпер ён проста патрабуе цябе

***

твой узрост вагаецца на грані голасу краі броваў у якім няма выхаду да мора дык колькі табе? усе даюць столькі колькі ты й маеш а я б аддаў усё

***

штоночы танчачы голым у полі я буду выклікаць дождж каб ён даваў табе расці каб кожную раніцу бачыць як распускаюцца твае вочы

***

калі я буду тануць у наступным возеры вазьмі свае рукі і зачапіўшы мяне за жывое выцягні яго

***

табе бракуе моцы каб стрымаць сваё слова яно ўцякае й гучна селіцца ў маім вуху ты абхопліваеш мочку вуснамі праводзіш языком па ракавіне і забіраеш сваё слова назад

***

хацеў выбіць шыбы а там вясна хацеў разбіць голаў а там ты

***

раскажы мне пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі казку пра ноч і яна здзейсніцца пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі

***

хто калі не я каго калі не цябе

***

вось і ўсё а я чакаў усяго толькі толькі і ўсяго ну вось і ўсё

***

знікла без вестак гады таму раніцай выйшла з пены марской і не вярнулася

***

люблю калі ты любіш калі я

***

тут няўтульна голая сцяна прыкрывае сорам гадзіннікам як і я паказваючы што час ісці

***

падчас сеансу пытанняў лёгкія лунаюць вакол нас цяжкія падаюць мне ў лоб а тыя на якія я не магу адказаць віснуць у паветры ўтвараючы пятлю прызначаную для маўчання

***

мне дваццаць тры а табе трынаццаць разам нам 36 значыць кожнаму па 18 калі мы разам мы адчуваем сваё паўналецце і робім як паўналетнія

***

— дабранач — трымаючы ў вільготных руках гэтае слова я перадаю ў твае пакладзі яго побач каб яно лашчыла калі й не цябе то хаця б твой слых

***

мой мерны ложак не далічваецца тваёй паловы інгрэдыентаў для прыгатавання добрага сну

***

мой ход канём: з я1 знікае твая фігура

***

а помніш мы з табой вызвалілі дваіх вязняў сумнення?

гімнастыка

глыбокае дыханне ногі разам рукі на шырыні тваіх плеч

***

адклаў заўтра на чорны дзень каб яно ўсё ж такі настала калі што

***

апусціцца яшчэ ніжэй няма куды нагружаюся сорамам каб скрозь зямлю праваліцца

***

заблукалым дзіцём шукаючы выйсце са свайго лядашчага лесу ўжо чую як асцярожна зачыняюцца дрэвы

***

вось і дажыў да вясны перажыць бы

***

тэорыя новае магілы у аснову пакладзены я

***

адзінота разліваецца па зямлі растуць хвалі новага сусветнага патопу сыходзячы пад ваду бласлаўляю ўсіх хто збудаваў свой каўчэг і знайшоў сабе пару

***

ноч выпівае бутэльку белага святла — і становіцца днём я выпіваю бутэльку чырвонага і ванітую

***

хвароба запаленая галава круціцца вакол сваёй восені зрываецца на плячо падае пад ногі згарае ад чакання тваіх зімных рук якія вернуць усё на свае месцы

***

на ўваходзе ў маё становішча вытры аб мяне ногі я толькі што вымыў падлогу

***

ніводная сістэма мераў і вагі не прадугледжвае вымярэнне майго стану — каму патрэбныя мае цяжкасці?

***

згубіў лагічны ланцуг жыцця больш нішто не трымае

Хайку

1. Верасень. Тыя, што не лятуць у вырай, ідуць у школу. 2. Спыніўся сярод восені. Засыпала лісцем дарогу. 3. Лістапад. Вецер вырывае ў мяне з рук твой апошні ліст. 4. Гнуцца дрэвы. Ім нельга пайсці ні з ветрам, ні супраць яго. 5. Выпаў першы снег. Сусед пабег з дываном хутаць немаўля. 6. Вярнулася на дзень сонца. Паглядзець, як мы тут без яго. 7. АДЛІГА Зіма спускае за сабой ваду ва ўні- тазе горада. 8. Вясна. На дрэвах лопнулі пупышкі ад такога шчасця. 9. На шашы затор. Побач — адзін камбайн на цэлае поле. 10. Хрыстос прызямліўся між тваіх грудзей. Вас дваіх цалую.

***

вецер падымае фіранку нібы спадніцу пад ёй бачна неба

***

гісторыя неба багатая на маштабныя буры і гучныя навальніцы якія змяняліся перыядамі суцэльнай або пераменнай воблачнасці але з-пад увагі даследчыкаў часта выпадалі этапы калі на небе абсалютна нічога не адбывалася і гэта нягледзячы на тое што менавіта ў такія моманты ясна бачна што за ўсім гэтым стаіць

пераймаючы Канта

на што ты спадзяешся калі робіш немаведама што?

***

усё сышло на нішто — і што было нічым стала ўсім

***

дзякуй я сам прабач я сам калі ласка я сам ды сам я! ды сам ты!

***

паглядзі на зіму і ніколі так не рабі

***

у гэтай яме ўсё сваё жыццё граў сумны аркестр таму што яму не хапіла нот выбрацца

***

пасля ўсяго што між намі

***

каб пазбегнуць выпадку падзення паважаныя пасажыры трымайцеся вы спецыяльна для гэтага прадугледжаныя

***

звесткі пра самых шчаслівых людзей да нас не дайшлі мы мусім дайсці да іх самі

***

M. мой мяккі баранчык часта засынае скруціўшыся ў мяне на каленях яму сняцца ружжы яму сніцца як ён з’ядае лішнюю літару «ж» каб можна было спаць спакойна

***

усіх пералічаных прашу не лічыць мяне

***

на зломе эраў наша стане не нашай гады — нягодамі знакі — нязначнымі мы — нямымі

***

няма ні бога ні зданяў ні прыхадняў з космасу нікому мы не патрэбныя

Оглавление

  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • гімнастыка
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • Хайку
  • ***
  • ***
  • пераймаючы Канта
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • *** Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА», Кірыла Анохін

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!