«На крок назад, на дзень наперад»

1227

Описание

“Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой” (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы “На крок назад, на дзень наперад”, былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў водах Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі й… Шчырасьць, якая часам мяжуе зь непрыстойнасьцю, зрываецца на крык, але пры гэтым застаецца кранальнай, бо перадусім застаецца праўдай. Ёсьць рэчы, пра якія не прынята казаць услых. Ёсьць рэчы, ад якіх немагчыма пазбавіцца, не сказаўшы пра іх. Ёсьць рэчы, якія… ёсьць, нягледзячы ні на што.



1 страница из 144
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
ГЕНЭРАЦЫЯ ФАНЦІКАЎ І ФІШАК Гурткі

У сямʼі дзеці й сабакі заўсёды ведаюць усё,

асабліва тое, пра што ня кажуць.

Франсуаза Дальто

1.

Жуйкі "Turbo", "Tipi-tip", "Love is..." з фанцікамі, печыва "Wagon Wheels", цыгарэты "HB", таннае віно "Крыжачок", гульні ў фішкі й бутэлечку, налепкі з Чарапашкамі-ніндзя, круглыя кардонкі з голымі цёткамі, якія трэба было мачыць у вадзе (мы іх сьлінілі языком), тады станік на іх раствараўся  — і ты меў некалькі сэкундаў, каб пабачыць сыліконавыя грудзі. Першыя прыстаўкі "Sega Mega Drive — 2", першыя гульні на іх, якія доўжыліся па некалькі сутак: "Super Mario", "Jurassic Park 1, 2, 3", "Mortal Kombat", "Golden Axe", "Sonic", і, вядома, рознага кшталту стратэгіі, да прыкладу "Doom" ці такія гульні, як "Зорныя войны". Якасьць гульняў была вельмі нізкая, нават сучасны калькулятар мае больш функцыяў і выглядае прывабней, але ў тыя часы гэта нікога не турбавала. Нават той факт, што тэлевізар "Віцязь" быў здольны паказваць прыстаўкавыя гульні толькі чорна-белымі, таксама ня меў значэньня. Пасьля "Тэтрысу" гэта было наступнае захапленьне ў дзяцінстве.

Жыцьцё, якое падавалася тады досыць бесклапотным, цяпер бачыцца цалкам іншым. Я памятаю, як бацькам было цяжка з грашыма, калі Перабудова скончылася, калі тата вымушаны быў працаваць па некалькі зьмен запар на аўтазаводзе, і ён пачаў піць, і ў свае дваццаць восем стаўся майстрам гэтае справы. Я ў сямʼі быў раньнім дзіцём, і я трохі разумеў становішча бацькоў. Матуля таксама днямі працавала. І мяне дагэтуль зьдзіўляе, якім чынам яны знаходзілі вольны час і грошы, каб адвесьці мяне ў гурток альбо ў чарговую творчую школу. Мае бацькі рана пачалі сямейнае жыцьцё й не пасьпелі атрымаць пэўнай адукацыі, з усёй моцы імкнуліся даць мне ўсе магчымасьці для самарэалізацыі, таму, пачынаючы з чатырох гадоў і да дзевятнаццаці, я спрабаваў у жыцьці амаль усё.

Комментарии к книге «На крок назад, на дзень наперад», Сергей Александрович Коленда

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства