«Ланцуг. Аповесці»

2157

Описание

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.



1 страница из 217
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Андрэй ФедарэнкаЛанцуг Аповесці Ланцуг

Аліне

I

Лета, каля дзесяці гадзін раніцы, а ў кабінеце хірурга 14-й Мінскай клінічнай бальніцы Стэльмаха гарэла святло — на дварэ з самай ночы сеяўся цёмны, халодны дождж…

Кабінет знаходзіўся на першым паверсе старога, з тоўстымі сценамі і маленькімі, нізкімі вокнамі будынка, таму добра было чутно, як вада патокам бяжыць па асфальтавай дарожцы і сцякае ў люк пад акном. Па шыбах паўзлі звілістыя кроплі, у адчыненую фортку з двара залятала халодная імжа, і, здавалася, нават старыя клёны ў бальнічным дворыку, на які глядзела адзінае акно кабінета, неяк пагорбіліся, апусцілі пад гэтай няспыннай макрэчай рукі-галіны і ўжо самі не вераць, што цяпер — самае лета, ліпень, стаміліся чакаць лагоднага сонца і сабраліся толькі жаўцець і пакрысе засынаць…

Усярэдзіне кабінет быў утульны і невялікі: два сталы, паміж сталамі — высокая бальнічная шафа-сервант, збоку каля дзвярэй, у кутку, умывальнік, насупраць сталоў, каля сцяны, абкладзенай ад падлогі на метр кафельнай пліткаю, — кушэтка, два крэслы; ад дзвярэй да акна — дарожка, зашорганая нагамі так, што ні колеру, ні ўзору вызначыць немагчыма… Сам Стэльмах, Іван Змітравіч яго звалі, у белым пакамечаным халаце, тоўсты, вялікі, у акулярах, з сівой шчоткай жорсткіх нават на выгляд валасоў, сядзеў за сталом, што бліжэй да акна, і пераглядаў карткі хворых; другі, асістэнт Стэльмаха, нядаўні выпускнік медыцынскага інстытута Яўген Вінярскі, стаяў побач і курыў у адчыненую фортку. Гэта быў высокі прыгожы хлопец гадоў дваццаці васьмі, падобны тварам да дзяўчыны — тым больш падобны, што доўгія чорныя валасы ў яго былі гладка зачэсаны і на патыліцы перацягнуты гумкаю. На ім таксама быў белы халат, і калі Вінярскі паварочваў галаву, чорная дзявочая каса матлялася па белых плячах. Ён курыў, пасля кожнай зацяжкі падносячы цыгарэту да меднай попелкі-чарапашкі» і збіваючы попел доўгім указальным пальцам з дагледжаным, акуратна падпіленым ружовым пазногцем — па адных гэтых яго пальцах з пазногцямі можна было заключыць, з якой ён сям’і, як выхаваны, як гадаваўся, як жыве і чым цікавіцца цяпер.

Комментарии к книге «Ланцуг. Аповесці», Андрей Михайлович Федоренко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!