«Трапiзмы (на белорусском языке)»

1462

Описание



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Наталi Сарот

Трапiзмы

Пераклад: З.Колас

I

Быццам крынiчныя ручаiнкi, яны цяклi адусюль, нiбы нараджалiся з цёплага, трошкi волкага паветра, плылi мякка, нiбы сачылiся са сцен, з увабраных у краты дрэў, з лаваў, сквераў, бруднага тратуара.

Памiж нежывымi фасадамi дамоў яны выцягвалiся доўгiмi цёмнымi гронкамi, перад вiтрынамi крамаў, сям-там, збiралiся ў шчыльныя, нерухомыя згусткi i часам пачыналi цiха круцiцца, цiха, як вiр, калi плынь натыкаецца на перашкоду.

Ад iх веяла нейкiм дзiўным спакоем, нечым накшталт безнадзейнага, адчайнага задавальнення. Яны ўважлiва разглядалi стосы сподняй адзежы на выставе бялiзны, адмыслова складзеныя ў выглядзе снежных гор, цi ляльку, у якой вочы i зубы праз аднолькавыя iнтэрвалы загаралiся i тухлi, загаралiся i тухлi, загаралiся i тухлi, увесь час праз тыя самыя iнтэрвалы, зноў загаралiся i зноў тухлi.

Яны доўга глядзелi, стаялi тут, перад вiтрынамi, нерухомыя, загiпнатызаваныя, як ахвяра, увесь час адкладаючы яшчэ на iмгненне той час, калi трэба будзе iсцi. I маленькiя цiхiя дзеткi, што трымалi iх за руку, ужо стомленыя ад глядзення, няўважлiвыя i цярплiвыя, чакалi, стоячы каля iх.

II

З вялiкаю неахвотай яны адрывалiся ад люстраных шафаў, у якiх вывучалi свой твар. Яны падымалiся з ложкаў. "Снеданне на стале, снеданне на стале", гукала яна. Яна збiрала сям'ю на сняданак. А яны хавалiся, кожны ў сваiм берлагу, нелюдзiмыя, злосныя, змораныя. "Ды што гэта з iмi, чаму ў iх заўсёды такi зняможаны выгляд?" - казала яна, калi гаманiла з кухаркай.

Комментарии к книге «Трапiзмы (на белорусском языке)», Натали Саррот

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства