«Гарэла сьвечка (на белорусском языке)»

1408

Описание



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Арлоў

Гарэла сьвечка

Калi пачую знакамiтае пастэрнакаўскае "Свеча горела на столе, свеча горела..." (а яшчэ - калi парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамiн. У iм за вокнамi таксама з прысьвiстам круцiць завiруха, i гарыць на стале сьвечка, i на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца: ня падаюць на падлогу жаночыя чаравiчкi, ня капаюць на скiнутую сукенку гарачыя кроплi воску, агонь спакусы не ўздымае, як анёл, сваiх крыжападобных крылаў, i двое каханкаў не зьнiкаюць у сьнегавой iмгле экзыстэнцыйнага часу.

У тым успамiне на мяне не мiргаючы глядзяць вочы аднаклясьнiкаў, каля сьвечкi ляжыць аркушык паперы, зь якога я зараз павiнен прачытаць тэкст прысягi, а клясная кiраўнiчка працягвае мне лязо: спачатку яго трэба прадэзiнфiкаваць у язычку полымя, потым чыркнуць сабе па пальцы й расьпiсацца крывёю. Насьмешлiвыя позiркi аднаклясьнiкаў i спалохныя - аднаклясьнiцаў робяцца нясьцерпнымi. "Не!" - крычу я i, дзьмухнуўшы на сьвечку, выбягаю ў школьны калiдор.

Так зрываецца маё ўрачыстае ўступленьне ў атрад чырвоных сьледапытаў.

Час дзеяньня - 1968 год. Месца - наваполацкая школа, куды я прыйшоў, пераехаўшы з Полацку, дзе ў такiя гульнi мы не гулялi.

Вядома, мiкробы пацыфiзму ў нашыя правiнцыйныя палестыны тады яшчэ не заляталi. Колькi сябе тагачаснага памятаю, мы, як i некалькi пакаленьняў нашых папярэднiкаў, да самазабыцьця захоплена гулялi ў "вайнушку".

Калi я пайшоў у першую клясу, трохi старэйшыя хлопчыкi судзiлi i, паводле прысуду, павесiлi пад мостам над Палатой свайго аднагодка, прызначанага "Гiтлерам". Кажуць, такiя выпадкi, асаблiва ў першыя паваенныя гады, здаралiся ня толькi ў Полацку.

Ролю эсэсаўца з сваёй ахвоты ў нас звычайна выконваў Коля Кiрпiчонак. Ён спрытна пырскаў праз шчарбiну асцой i цадзiў "юдэн, камунiстэн, камiсарэн. Буд'ем немношко стрэляйт" з такой натуральнасьцю, што маленькiя сэрцы безнадзейна абрывалiся ў сьцюдзёную бездань. (Мой сябра Вова Цымэрман, хоць i быў з усiх нас самы дужы, у такiя гульнi - вiдаць, дзякуючы геннай памяцi нiколi не гуляў, затое ў пятай клясе, падпiльнаваўшы "эсэсаўца" Колю ў вечаровым завулку, моўчкi i з асалодаю зьбiў таго на горкi яблык.)

Сьпярша з гэтай вайной-вайнушкаю ўсё было проста й ясна. "Нашы" непазьбежна перамагалi "немцаў". "Нашы" былi спрэс героямi, а "iхныя" мярзотнiкамi. Гэта была такая ж аксыёма, як i тое, што малочнае марозiва ў летамцы каля рынку каштавала 9 капеек.

Комментарии к книге «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства