«Не гуляйце каля статуi Свабоды (на белорусском языке)»

1729

Описание



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Арлоў

Не гуляйце каля статуi Свабоды

У сёмай клясе наш настаўнiк геаграфii стварыў турыстычны гурток. Праграма дзейнасьцi была зразумелая й простая, як абвешчаны Хрушчовым плян пабудовы камунiзму. Увечары мы хадзiлi на таварную станцыю разгружаць вагоны, каб на атрыманыя грошы ўлетку падарожнiчаць. Хадзiла пагудка, што палову нашага заробку кiраўнiк гуртка прысабечыў, але мы не затаiлi на яго крыўды, бо на астатнiя грошы ён павёз нас у Рыгу.

Рыга была маiм першым вялiкiм горадам.

Падчас разгрузкi вагонаў скрыня з бутэлькамi адцiснула нагу майму аднаклясьнiку Вiцю Скрыпкiну, i ён доўга кульгаў. Вiцю перавялi да нас у трэцяй клясе, i мы глядзелi на яго як на дэбiла. Дый хто яшчэ ў нашым уяўленьнi мог вучыцца ў адзiнай у Полацку беларускай школе, якую якраз тады па просьбах працоўных зачынiлi?

З тых часоў Скрыпкiну вечна не шанцавала. У Рызе ён адно пацьвердзiў сваю рэпутацыю няўдатнiка. На экскурсii ў зьвярынец Вiцю найбольш спадабалася лама, што падыйшла да самае агароджы й рахмана глядзела на нас пукатымi вачыма нашага завуча Розы Iзрайлеўны. Адламаўшы дубчык, Скрыпкiн засунуў яго ламе ў наздрыну i задуменна круцiў там, пакуль зьняможаная гэткiм экспэрымэнтам жывёлiна ня чхнула юнаму натуралiсту проста на галаву. У вынiку ў маiм дзёньнiку, дзе я да непрыстойнасьцi цнатлiва прызнаваўся ў каханьнi да аднаклясьнiцы Люды, зьявiўся ляпiдарны запiс: "В зоопарке лама чихнула на Скрипкина".

Але гэта было ня самае моцнае рыскае ўражаньне. Ня самым моцным было й тое, што ў трамваi з мноствам вольных сядзеньняў мяне зь Вiцем прымусiлi падняцца й саступiць месца дзьвюм бабулям, i тое, што вакол гаварылi не па-расейску, як у нас, у Полацку, а на зусiм незразумелай мове (балазе, настаўнiк геаграфii папярэджваў, што ў Латвii жывуць нацыяналiсты).

Наймацнейшым маiм уражаньнем было мора. Плюхаючыся на юрмальскiм плыткаводзьдзi памiж далёкiмi караблямi й блiзкiмi, парослымi хвоямi выдмамi, я злавiў сябе на тым, што пачаў размаўляць зь iм, з морам, i папрасiў у яго зрабiць маё пачуцьцё да аднаклясьнiцы Люды ўзаемным.

Мора не дапамагло, але з таго часу я заўсёды гавару зь iм i чаго-небудзь у яго прашу.

Комментарии к книге «Не гуляйце каля статуi Свабоды (на белорусском языке)», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства