«Апэрацыя 'Прусакi' (на белорусском языке)»

1078

Описание



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Арлоў

Апэрацыя "Прусакi"

Сёмыя ўгодкi сьмерцi Ларысы Генiюш

Яшчэ й цяпер у зiмовую ранiцу, у тыя колькi хвiлiнаў сьцiшанага йснаваньня памiж яваю й сном, я магу зьнячэўку ўсьцешана падумаць: перад Калядамi паеду да Бабулi.

Так мы называлi яе мiж сабою ў гаворках, у лiстох i ў тэлефонных перамовах - зь любасьцю, а таксама (уважаючы на "товарища майора") з асьцярогаю. Зрэшты, мяркую, "товарнищ майор" цудоўна ведаў, што Бабуля - гэта Ларыса Антонаўна Генiюш.

Мо калi-небудзь я напiшу пра ўсё гэта больш падрабязна. Пра тое, як мы зь Сержуком Сокалавым грэлiся пасьля марознае дарогi ля печкi, i Бабуля, што кагадзе ўзрадавана называла нас "сакалянятамi i арлянятамi", раптам нядобра блiснула вачыма. "А хто вас, хлопчыкi, да мяне прыслаў?" Пра бандэролькi зь лекамi для ейнага хворага сэрца, якiя па два месяцы йшлi з Наваполацку ў Зэльву. Пра тое, як пасадзiўшы нас за шчодры стол, яна падымала кiлiшак са сваiм улюбёным цытрынавым лiкёрам i, зьвяртаючыся непасрэдна да электраразэткi, казала: "Выпьем за нашего дорогого Леонида Ильича!" Пра тое, як праз колькi хвiлiнаў пасьля прыезду гасьцей у хаце неадменна зьяўлялася ўвiшная мэдсястрычка, якая рабiла Ларысе Антонаўне ўколы тых самых (дай Бог!) лекаў i якую ў гэты дзень ужо марна чакалi ўсе астатнiя зэльвенскiя хворыя, бо мэдсястрычка добра разумела, якi адказны ўчастак работы даручылi ёй таварышы.

Калi-небудзь я, вiдаць, напiшу, як зьневажалi яе зэльвенскiя настаўнiкi. Як яна дасылала лiсты Машэраву i якiя атрымлiвала адказы. Як угаворвалi яе прыняць савецкае грамадзянства, а яна ўпарта хацела заставацца грамадзянкаю Беларускае Народнае Рэспублiкi. Як, пахаваўшы мужа, яна жыла са сваiм сабачкам Жуком у абторканай мiкрафонамi i абкружанай сьцяной падазронасьцi й нянавiсьцi хаце. "Нi адзiн народ так не прынiжаў сваiх паэтаў, сваiх жанчын", - напiсала яна ва ўспамiнах.

Калi-небудзь я распавяду, кiм была яна для нас у тыя гады.

Сёньня ж найперш прыгадваецца iншае: складзеныя на грудзях васковыя рукi, увачавiдкi сьсiвелы ад гора Жук ля труны з гаспадыняю, твары Зянона Пазьняка, мастака Яўгена Кулiка, гiсторыка Мiхася Чарняўскага, якi за год да гэтага, шмат чым рызыкуючы, вывез з Зэльвы Бабулiну "Споведзь", што цяпер друкуе часопiс "Маладосць"...

Комментарии к книге «Апэрацыя 'Прусакi' (на белорусском языке)», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства