«Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)»

1635

Описание



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вiнцэсь Мудроў

Рыбалка ў Бычках

I

- У эфiры - нядзельны канцэрт-вiншаваньне "Жадаю вам". Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведамiў урачысты барытон i Макар канчаткова абудзiўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвiлiнах, казытлiва поўзалi мухi. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьцi на-гара, падступаў халодны камяк млосьцi. Выгалiўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьлiну, камяк адступiў, правалiўся на дно страўнiка i растаў там, агiдным халадком адбiўшыся пад дыхнiцай.

- Больш як сорак гадоў адрабiла наша матуля ў родным калгасе. За гэты час яна выгадавала траiх дзяцей, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамi праўленьня калгаса, - гукаў аднаканальны "Сож" i кожны зык, што далятаў да вушэй, балюча калоў у скронi.

Макар войкнуў, намацаў пад ложкам чаравiк, пусьцiў яго ў "мацюгальнiк". Плястмасавая скрынка на момант ацiхла, сарвалася з цьвiка, але на падлогу ня ўпала - павiсла на шнуры, якi лучыў яе з разэткай.

- Для вас, Фядора Пятроўна, а таксама для Антанiны Iванаўны Задзярыпук з Брэстчыны перадаём рускую народную песьню "Качанё лугавое".

Змагацца з "мацюгальнiкам" не было нiякiх сiл, а мiж тым уедлiвыя галасы выварочвалi душу, пахмельная душа бунтавала, рука шнарыла пад ложкам, шукаючы другi чаравiк i калi той быў, нарэшце, знойдзены, на плячук Макаравы лёг сонечны прамень i цёплам дотыкам сваiм супакоiў бунтоўную душу.

...Учарашнi дзень выдаўся дарэшты мiтусьлiвым.

Ад самага ранку, прыхапiўшы скрыню гарэлкi, яны паехалi са Сьцепуком на чурылаўскую пiльню. Патрэбнага чалавека на пiльнi не было, зьявiўся ён па абедзе, а таму заладавалiся толькi а пятай гадзiне, i да лецiшча пад'ехалi на зьмярканьнi. Рабацягi той парой ужо разышлiся i давялося ўдвох разгружаць машыну, цягаючы дошкi ў падвал генэральскай дачы. А празь дзьве гадзiны, калi яны сьцягвалi з кодабу апошнi аполак, на пляцоўку перад домам выехаў прапылены "Ўрал" зь лiтарамi "МА" на дзьверцах. Машына была даверху наладавана шынялямi ды валёнкамi.

- Праверка едзе... трэба прыхаваць, - гукнуў з кабiнкi прапар Базыль, якому яны будавалi лецiшча непадалёку.

Аддзьмуўшыся, сталi цягаць майно ў недабудаваны гараж, потым, страшэнна стамлёныя, пiлi прывезенае прапарам "Амарэцi" i скончылi пiць апоўначы, калi Сьцяпук, голасна iкнуўшы, панурыўся галавою ў кучу габлюшак.

- ...А зараз вiншаваньнi сямiдзесяцiгадовым юбiлярам...

Комментарии к книге «Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)», Винцесь Мудров

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства