«Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)»

1980

Описание



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вiнцэсь Мудроў

Гарачае лета 00-га

I

- Запрашай! - махнуў рукой палкоўнiк, i русявы маладзён, што стаяў ля дзьвярэй, высьлiзнуў з габiнэту.

Празь iмгненьне ў тамбуры затупалi i з прыцемку выплыў нiзкарослы тыпус, квадратны твар якога быў пазбаўлены якой-кольвечы думкi, а натапыраныя вушы з кожным крокам дзiўным чынам варушылiся. Сьледам за iм у габiнэт увайшоў цыбаты мурын у бэйсболцы, якi нёс пад пахаю вялiзны скураны тубус.

- Радыя вас бачыць, мiстэр Вiк, - зганяючы з твару гiдлiвую ўсьмешку, палкоўнiк запрасiў госьця прысесьцi, i Вiк плюхнуўся ў мяккi фатэль.

У фатэлi лядашчае Вiкава цела выглядала яшчэ больш мiзэрным. Госьць адчуў гэта, бо адразу ж раскрылiў пiнжак i ўсьпёр на стол свае падагрычныя ногi.

Палкоўнiк з прадстаўнiком Камiтэту пераглянулiся.

"Пасадзi сьвiньню за стол..." - моўчкi прамовiў палкоўнiк.

"Вытрымка... жалезная вытрымка!" - моўчкi адказаў прадстаўнiк Камiтэту, i лiловы пiсяг на палкоўнiцкай шчацэ налiўся нэрвовай чырваньню.

За сваю доўгую гiсторыю дубовы стол - колiсь ён стаяў у габiнэце 2-га сакратара Цэка - шмат чаго пабачыў i шмат чые локцi соўгалiся па ягоным дзяржаўна-зялёным сукне. Але каб на сукне тым соўгалiся заднiкi зьбiтых чаравiкаў - такога ў гiсторыi яшчэ не было.

- Як вам нашае надвор'е? - запытаўся палкоўнiк i закашляўся, спрабуючы ўтаймаваць нэрвовы клёкат у горле.

Мурын - ён выконваў функцыi сакратара i целаахоўнiка - пачаў перакладаць, але шэф незадаволена пстрыкнуў пальцамi i сiпла прамовiў:

- Let's pass from words to deeds. Time presses.*

* Давайце аб справе. Час прысьпешвае (анг.).

У пацьверджаньне плынi часу ў куце габiнэту бомкнуў стары гадзiньнiк, i палкоўнiк, цяпер ужо бяз клёкату ў горле, запытаўся:

- Тавар у вас?

Мурын падышоў да стала, паклаў на яго скураны тубус.

- For five number, as we treated?* - госьць удругарадзь пстрыкнуў пальцамi, i цемнаскуры сакратар працягнуў шэфу прадаўгаваты, блiскучы на выгляд пачак.

* На пяць нумароў, як i дамаўлялiся (анг.).

"Жавальная табака... "Чырвоны iндзеец", - адцемiў пра сябе палкоўнiк.

- As soon as you transfer your money on our count the first consignment will come.* - госьць прамовiў гэтую фразу, жуючы табаку, i мурын, слухаючы няўцямна-шапялявую гаворку, заклапочана пацёр лабешнiк.

* Як толькi перавядзеце грошы на наш рахунак, адразу ж атрымаеце першую партыю (анг.).

Комментарии к книге «Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)», Винцесь Мудров

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства