«Варона (на белорусском языке)»

1268


1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Алесь Аркуш

Варона

Гэтая гiсторыя зусiм i не гiсторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопiцца штосьцi ў галаву й вярэдзiць, i вярэдзiць, i дробна зумкае. Ня тое, каб замiнае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнiчае ў нетрах сьвядомасьцi. Калi заманiцца - прыслухаесься, дык i пачуеш. А не - дык не. Бо хто гэта будзе адмыслова прыслухоўвацца да розных недарэчных дробязяў?

Карацей, усё гэта глупства. I гiсторыя ня вартая асобнага расповеду. Аднак, надарылася мне пазнаёмiцца з адным чалавекам. Быў ён мастак i меў такiя-сякiя амбiцыi. Увогуле, я люблю амбiтных людзей. Бо калi ты ня маеш жаданьня зьдзiвiць сьвет, дасягнуць вяршынi, дык жыцьцё папросту марнуецца. Ходзiш на працу, зарабляеш на хлеб, нэрвуесься з-за дробязяў, змагаесься за месца пад сонцам - гэткая вавёрчына каруселя. Здаецца, бяжыш некуды, напружваеш цяглiцы, а сам ведаеш выдатна - нiкуды ўсё адно не патрапiш. Можна ня бегчы, а пацiху нечым займацца, нетаропка, з асалодай, з прыемным хваляваньнем у сярэдзiне - проста дзеля справы, проста каб уцерцi ўсiм нос. Зробiш, азiрнесься, а тыя, што беглi, далёка-далёка ззаду. Безнадзейна адсталi. Змарнавалi толькi час. А ўсё з-за чаго? Ня мелi амбiцыяў. Яны думалi: вось зараблю на машыну, або стану начальнiкам - i буду вялiкiм чалавекам. Аўто разаб'ецца ў аварыi або заржавее, з пасады звольняць або адправяць на пэнсiю i зноў нi хаты, нi лапаты. А час уже ня вернеш. Таму гэта не амбiцыi, калi нехта хоча стаць начальнiкам. Гэта пыха. Вось калi ён iмкнецца вынайсьцi лекi ад AIDSу або намаляваць генiяльную карцiну - гэта амбiцыi. Вызначыць розьнiцу мiж iмi нескладана. Сапраўднае застаецца тваiм назаўжды. Нават пасьля сьмерцi.

Дык вось гэты мастак меў амбiцыi. Ня ведаю, цi меў ён на iх падставы. Бо наўрад цi вы адразу тут i ўзрадавалiся, пачуўшы таямнiцу сапраўднага. Не такiя вы прастакi. Можна мець вялiкiя амбiцыi там, дзе нiчога табе ня сьвецiць. Гэтак найчасьцей i бывае. Вой як ня проста - мець рэальныя амбiцыi.

Комментарии к книге «Варона (на белорусском языке)», Алесь Аркуш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства