«Дамавiкамерон (на белорусском языке)»

3237

Описание



1 страница из 111
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Адам Глёбус

Дамавiкамерон

I. ДАМАВIК-1

Маладая жанчына засталася ў доме адна.

Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы.

- Хто вы? Што вам трэба? - ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры.

- Я - Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, - мужчына зайшоў у дом. - Распранайся.

Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне.

- Усё здымаць? - спытала яна ў вастраносых ботаў.

- Усё, - прагучала з-пад цёмнага капелюша.

Гаспадыня скiнула бялiзну.

- Павярнiся да мяне спiнаю i нахiлiся.

Жанчына паслухмяна, сама не ведаючы чаму, выконвала загады Дамавiка. Яна павярнулася да яго спiнаю i нахiлiлася. Ён не здымаў нават пальчатак, калi рабiў тое, што людзi звычайна называюць актам.

Акрамя халоднага страху жанчына не адчула нiчога.

Калi маладая жанчына ў чырвоным з белымi ружамi халаце палiла тонкую цыгарэту, яна была ўпэўненая, што Дамавiк - плён яе фантазii.

II. КАДРАВIК

Жанчына прайшла доўгiм калiдорам i спынiлася каля дзвярэй з шыльдаю "Аддзел кадраў". Пастукала. "Калi ласка", - пачулася з-за абабiтых дэрмацiнам дзвярэй. Зайшла. За сталом сядзеў худы чалавек у "тройцы" i пры гальштуку - Кадравiк.

- Ёсць пытаннi? - ён паправiў вузел на гальштуку.

- Я па аб'яве, што была ў "Вечаровым Менску".

- Дакументы?

Жанчына выняла з рыдыкюля пакет i расклала на стале: пашпарт, працоўную кнiжку, стужку фотакартак 3x4 i заяву, напiсаную круглым почыркам. Кадравiк зiрнуў на дакументы, зазначыў, што карткi няякасныя - у жыццi прыгажэй, устаў i апусцiў шторы на акне. Ён запалiў верхняе святло i доўгiм важкiм ключом замкнуў дзверы. Ключ ён паклаў на высокi размаляваны пад мармур сейф. I толькi тады сказаў:

- Можна.

- Тут? - жанчына агледзела кабiнет.

- Так, - Кадравiк паправiў гальштук.

- Сорамна...

Ён кароткiм ключом адчынiў сейф, дастаў адтуль бутэльку каньяку i чарку.

- Выпiце, калi ласка.

- А вы?

- Служба. Пры выкананнi, скажам так.

Комментарии к книге «Дамавiкамерон (на белорусском языке)», Адам Глебус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства