«Сірочы хлеб»

865

Описание

отсутствует



1 страница из 33
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сірочы хлеб (fb2) - Сірочы хлеб (Аповесць) 201K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Янка БрыльЯнка БрыльСірочы хлеб Аповесць(Скарочана) 1

…Данік, як і кожны з малых, меў не адну, а некалькі мянушак — то Сівы, то Гусак, то Манька… Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Гусаком — таму, што калісьці, яшчэ пазалетась увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак, Манькай у іхняй вёсцы называюць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляўшою і ўсё страшыў, крычаў: «Вось як дам табе з манькі!..» На кожную з гэтых мянушак можна было адказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца. Зрэшты, не ўсе мянушкі аднолькава прыжываюцца. З трох першых мянушак, з якімі Данік уступаў у жыццё, да хлопца прыліпла толькі адна — Сівы, і за яе Данік амаль не злаваўся.

Была, аднак, яшчэ і чацвёртая мянушка… Жабраком[1] называлі яго толькі Палуянавы хлопцы, Шурка і Павел. I сам стары Палуян не раз крычаў цераз плот на Данікаву маці: «Жабрачка ты! Я цябе з адной кішэні магу купіць з усёй тваёй паршывай гаспадаркай!..»

У Палуяна — многа поля і кожны год служыць парабак, а ў Зосі, Данікавай мамы, нават каня свайго няма. Да таго ж яшчэ Зося — удава, а Марка Палуян — начальнік на ўсю Галынку — солтыс[2].

— Не чапайся ты з імі, няхай іх, — вучыла Зося свайго хлопца. — Не чапай, у іх бацька.

Данік быў сірата. Бацьку яго забілі на вайне з польскімі панамі, у дваццатым годзе. Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь. Данік ведаў адно — тата быў вельмі вясёлы і добры. Нібы праз сон успамінаецца, — у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках… Мама кажа, што бацька, калі наша армія гнала паноў на захад, толькі «вады напіцца» забег. Пайшоў, а назад не вярнуўся… Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Ды ён жывы, — недзе за граніцай, у Савецкім Саюзе. Ёсць у Даніка і другі дзядзька, мамін старэйшы брат, але ён — у суседняй вёсцы Мікулічах, і яму не заўсёды паскардзішся, — трэба абараняцца самому.

Комментарии к книге «Сірочы хлеб», Янка Брыль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства