«На мяжы загонаў (на белорусском языке)»

1378

Описание



1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мiкола Нiкановiч

На мяжы загонаў

На захадзе павольна завяла сонца.

Сцiх вецер. Сiнiя i мяккiя, як кудзеля, змрокi боязка ляглi за густымi каноплямi, за гумнiшчам. Апала дзённая спякота, i паветра зрабiлася густое, як туман, i пахучае, як затануўшыя ўдалечынi за маўклiвай ракой жытнiя прасторы.

Я, расхлiстаны i прыемна стомлены ад дзённай працы, сяджу на ганку i гляджу перад сабою за вiшнёвы сад, за паплавы, за сцены цёмна-залацiстага жыта. Мне хочацца думаць аб тым, што я зрабiў сёння, што будзе зроблена мною заўтра. Ад гэтых думак i меркаванняў мне радасна i пачуццi ў мяне такiя слаўныя.

Мо гэта яшчэ i таму, што заўтра, калi ападзе раса, мы будзем звозiць снапы са свайго палетка, дзе побач разаслалiся, як скiнуць вокам, абшары жыта жыдоўскае камуны, i па гэтых абшарах заўтра, пад жняярку, будзе вязаць снапы Саня.

Я ўбачыў яе толькi нядаўна. Выпадкова неяк сышлiся ў сельсавеце па сваiх асабiстых справах. Седзячы за даўгiм, залiтым чарнiлам, брудным сталом, яна доўга на мяне глядзела сваiмi чорнымi, як чарнiцы, вачыма, нарэшце падсунулася блiжэй i, ледзь-троху чырванеючы, кiнула:

- Цi не будзем мы суседзi?..

- Здаецца што!..

- Ага!.. Значыць, у адну дарогу!..

Зараз i пайшлi. Цэлую дарогу гаманiлi мы аб малазначным, дробязным у жыццi, але затое ў сэрцы ў кожнага ў нас засталiся глыбокiя i несцiраныя сляды нашай сустрэчы, нашай гутаркi i таго гарачага, што застаецца ў пачуццях чалавека, калi ён першы раз пакахае.

З кожным днём я прыкмячаў (на сваё здзiўленне), як у кожную маю думку паволi, спадцiшка, украдаўся яе вобраз, вырастаў ва ўсю сваю велiчыню, выцiскаў з памяцi абдуманае i апякаў маё сэрца сваiмi вялiкiмi i чорнымi, што вугалi, вачыма, з пяшчотай усмiхаўся мiлай усмешкай...

Ад гэтага ў мяне спачатку было адчуванне дзiцяцi, якому нечакана падаравалi самую любую i дарагую для яго цацку.

Я хадзiў лёгка i рабiў кожную работу з захапленнем. Аднак потым я ўжо спазнаў, што прыемная i салодкая боль сэрца ад успамiнаў аб ёй зрабiлася пакутная i немагчымая.

I, нарэшце, седзячы сёння на ганку, я перабiраў у думках меркаваннi аб жыццi i аб дзяўчыне i прыйшоў да вываду, што гэтыя чорныя вочы павiнны быць кожны дзень пры мне i грэць мяне, што гэтыя жорсткiя ад работы i здаровыя рукi павiнны злучыцца з маiмi для адной вялiкай i карыснай справы...

Саня павiнна стаць блiжэйшым у маiм жыццi таварышам.

Гусцее вечар.

Комментарии к книге «На мяжы загонаў (на белорусском языке)», Николай Никонович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства