«Ручнік з пеўнямі»

2142

Описание

отсутствует



1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Міхаіл БулгакаўРучнік з пеўнямі

Калі чалавек не ездзіў на конях глухімі селавымі дарогамі, то расказваць мне яму пра гэта няма чаго: усё роўна ён не зразумее. А таму, хто ездзіў, і напамінаць не хачу.

Скажу коратка: сорак вёрст, што аддзяляюць павятовы горад Грачоўку ад Мур'еўскай бальніцы, ехалі мы з вазаком маім роўна суткі. І нават да дзіваты роўна: у дзве гадзіны дня 16 верасня 1916 года мы былі каля апошняй крамы, што вылезла на самы край гэтага цудоўнага горада Грачоўкі, а ў дзве гадзіны пяць мінут 17 верасня таго ж 1916 года я стаяў на ўтоўчанай, змярцвелай і панылай ад вераснёўскага дожджыку траве на двары Мур'еўскай бальніцы. Быў у мяне такі выгляд: ногі скасцянелі, і аж да таго, што я міжволі, тут жа, на двары, перагортваў у памяці старонкі падручнікаў, паныла сілячыся прыпомніць, напраўду існуе, ці мне гэта прытрызнілася ўчора ў сне ў вёсцы Грабілаўцы, што бывае хвароба, пры якой у чалавека касцянеюць мышцы? Як яе, праклятую, завуць па-латыні? Кожная з мышцаў гэтых балела нясцерпна, нагадваючы боль зубоў. Пра пальцы на нагах гаварыць не трэба, — яны ўжо не варушыліся ў ботах, ляжалі пакорліва, былі падобны на драўляныя куксы. Прызнаюся, што, ахоплены маладушнасцю, я праклінаў ціхенька медыцыну і сваю заяву, пададзеную пяць гадоў таму назад рэктару ўніверсітэта. Зверху ў гэты час сеяла, як праз сіта. Паліто маё набрыняла, як губка. Пальцамі правай рукі я дарэмна сіліўся ўхапіцца за ручку чамадана і нарэшце плюнуў на мокрую траву. Пальцы мае нічога не маглі трымаць, і зноў мне, нашпігаванаму рознымі вучонасцямі з цікавых медыцынскіх кніжак, успомнілася хвароба — паралюш. «Паралізіс», — з адчаем і чортведама навошта сказаў я сам сабе ў думках.

— П… па вашых дарогах, — загаварыў я здзеравянелымі, сіненькімі губамі, — трэба п… прывыкнуць ездзіць…

І пры гэтым злосна чамусьці ўставіўся ў вазака, хоць ён, папраўдзе, і не быў вінаваты ў такой дарозе.

— Эх… пане доктар, — абазваўся вазак, таксама ледзьве варушачы губамі пад светлымі вусікамі, — пятнаццаць гадоў служу, а ўсё прывыкнуць не магу.

Я скалануўся, азірнуўся паныла на белы аблуплены двухпавярховы корпус, на непабеленыя драўляныя сцены фельчарскага дамка, на сваю, што мелася быць, рэзідэнцыю — двухпавярховы вельмі чысценькі дом з замагільнымі загадкавымі вокнамі, цяжка ўздыхнуў. І тут жа цьмяна мільганула ў галаве замест лацінскіх слоў салодкая фраза: «…Привет тебе, приют священный…»

Комментарии к книге «Ручнік з пеўнямі», Михаил Афанасьевич Булгаков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства