«Стары лес (на белорусском языке)»

2388

Описание



1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Якуб Колас

Стары лес

Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не вядомымi дзеямi.

Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па другi яе бок, такiм парадкам, быў адным лесам, i тое, што рабiлася на адным беразе рэчкi, было таксама справаю лесу другога берага, - адным словам, у лесе быў адзiн супольны клопат, адно жыццё.

Рэчка была невялiкая: у лесе яна пачыналася, у лесе i канчалася, канчалася пышным i прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялi мудрыя дрэвы - дубы. У тым ланцугу вельмi важных прычын i з'яў, праз якiя вынiклi яшчэ важнейшыя дзеi ў гэтай пушчы, рэчка займала не апошняе месца, хоць справядлiвасць вымагае сказаць, што яна i не думала займаць такога месца. I яшчэ трэба дадаць, што месцы бываюць дваякiя: на адны мы самi рымсцiмся, а на другiя нас цягнуць, узяўшы за вушы. На гэта апошняе месца ўсцягнулi i рэчку.

Але сiла не ў гэтым. На свеце часта бывае так, што самая простая справа, самая ясная праўда пазнаецца цаной вялiкай пакуты - надта цяжкая дарога прыводзiць да такога пазнання.

Доўгiя-доўгiя годы, цэлыя вякi, жыла пушча згодна i шчаслiва, жыла поўным, багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец.

Комментарии к книге «Стары лес (на белорусском языке)», Якуб Колас

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства