«Ноч, калi папараць цвiце (на белорусском языке)»

1637

Описание



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Якуб Колас

Ноч, калi папараць цвiце

Прысвячаецца Янку Купалу

Ну, з кожнай мясцiнкi зямлi можна пачаць дарогу. А калi гэтая мясцiнка была б недаступнай для людской нагi, то па ёй пройдзе хоць думка чалавечая i ўсё ж такi пакiне свой слядок i нейкую дарожку праложыць.

Чамусьцi гэтая старонка лiчылася заняпалаю. I слава ўжо такая злажылася аб ёй, аб прыродзе яе i аб людзях яе. А людзi тут розныя былi. Адны жылi тут спрадвеку, тут нарадзiлiся i тут памiралi. Так i называлiся яны "тутэйшыя людзi". А другiя часта няпрошаныя заходзiлi. Але яны казалi, што прыйшлi, каб прынесцi дабро тутэйшым людзям. Але, як вядома, казаць можна адно, а рабiць зусiм iншае.

Усё гора тутэйшых людзей было ў тым, што пра iх вельмi многа клапацiлiся суседзi. Адны суседзi казалi: "Вы - гэта не вы, а тое самае, што мы. Дык наце ж вам нашы парадкi, нашы школы, нашу мову, бо ваша мова такая ж, як i наша, толькi вы яе папсавалi". Тое самае казалi суседзi з другога боку, але толькi на свой лад.

Тутэйшыя людзi прымалi гэты клопат з вялiкаю неахвотаю, бо iм хацелася быць самiмi сабой. Тады суседзi пачалi забiраць iх дзяцей. Бралi i выхоўвалi ў сваiх школах. Выхоўвалi так, каб яны пакiдалi сваiх бацькоў i ад бацькоўскiх звычаяў адракалiся. I гэта iм удавалася - пакiдалi дзецi бацькоў сваiх ды iшлi або на захад, або на ўсход, гледзячы па тым, дзе каму было лепей. Яны рабiлiся слугамi суседзяў i ўжо стыдалiся прызнаваць сябе дзецьмi тутэйшых людзей.

На шчасце тутэйшых людзей, не ўсе iх дзецi траплялi ў гэтыя школы i не ўсе яны мелi падатлiвую натуру. Сярод iх сустракалiся i такiя, з каго нават школы не мелi сiлы выкурыць дух тутэйшых людзей, бо гэта былi шчырыя дзецi свайго народа.

Такiм шчырым сынам свайго народа быў i гэты Юнак. Аб iм ужо i казка зложана, а я хачу толькi пераказаць яе сваiмi словамi.

Як вядома, героi казак вельмi часта з'яўляюцца на свет у вынiку тых цi iншых надзвычайных праяў або маюць на сабе якi-небудзь надзвычайны знак. I ўжо адна гэта надзвычайнасць робiць iх адразу героямi. Нiчога такога не было з нашым героем. I бацькi яго былi звычайныя тутэйшыя людзi. Хiба, можа, надзвычайным было толькi тое, што хлопчык радзiўся нейк летам, у той час цi блiзка таго, калi зацвiтае папараць. Ён нават i iмя даў сабе сам: iмя тае ночы, калi цвiце папараць.

Комментарии к книге «Ноч, калi папараць цвiце (на белорусском языке)», Якуб Колас

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства