«Купальскiя светлякi (на белорусском языке)»

4165

Описание



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Якуб Колас

Купальскiя светлякi

Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як мацi, прытаiлася ў лесе, каб вартаваць i ахоўваць сон людзей i сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлi не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркi, i яно заззяла тысячамi рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блiшчалi гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелi ў пералiвах жывых агнёў, нiбы брыльянцiстыя матылькi, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамi, сатканымi з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзiўныя рухi, спявалi там свае песнi, але голас песень не мог даляцець да зямлi з бяздонных глыбiнь, бо зоркi былi вельмi далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў i ночку i тым самым рабiў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзiлася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калi ў сэрца закрадалася трывожная думка: а цi той гэта шлях? - пазiралi на зоры i па iх знаходзiлi дарогу. А калi хто прачынаўся ўночы i таксама заўважаў зоркi на небе, дык i яму было весялей, i ён выказваў уголас сваё здаваленне.

Адзiн чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папарацi, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвiтае яна агнявiстым цветам. Многа людзей шукала гэтую кветку, але нiхто не знайшоў па той простай прычыне, што папараць нiколi не цвiла з таго часу, калi пачала расцi на свеце. Аднак чалавек усё ж такi знайшоў кветку папарацi, i гэта нiколечкi не супярэчыць таму, што гаварылася раней, бо гэты чалавек не сапраўдны, а казачны. У казцы ж усё можа быць. Гэтая знаходка зрабiла чалавека шчаслiвым. Усякiя згрызоты i непрыемнасцi не краналi яго. На душы ў яго было спакойна i радасна. А цiкавей за ўсё тое, што яму сталi вядомы галасы прыроды i ён мог разумець яе думкi.

Iдзе чалавек i чуе, як перамаўляюцца дрэвы мiж сабою. Ён спынiўся. Яго зацiкавiла гутарка двух велiзарных дубоў, што стаялi ўскрай лесу. Ноч, цiшыня, блiсканне тысяч зор, як вiдаць, настроiлi iх на фiласофскi лад.

- Чым цiкава жыццё, - казаў адзiн дуб, - дык гэта тым, што яно хоць i iдзе па пэўных законах, але вечна змяняецца i разгортвае новыя старонкi. I колькi б ты нi жыў, нiколi не пасягнеш яго мнагалучнасцi.

- У гэтым i ёсць мудрасць жыцця, брат мой дуб, бо калi б мы пазналi яго таямнiцы, нам не было б i ахвоты жыць на свеце.

- I няўжо ж нiколi, ну, не мы, а нашы патомкi, не дасягнуць гэтага сусвету ва ўсёй яго складанасцi?

Комментарии к книге «Купальскiя светлякi (на белорусском языке)», Якуб Колас

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства