«Апавяданне без канца (на белорусском языке)»

2898

Описание



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Iван Чыгрынаў

Апавяданне без канца

На золку, калi яшчэ спявалi пеўнi, я пакiнуў Брады, каб да сонца выйсцi праз дальнi расцяроб да Пычава берага.

Дарога iшла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль нiхто не ездзiў, таму каляiны пазарасталi высокай травой. Трава даставала да каленяў.

Можа ўжо гадзiну мае грудзi дыхалi халадком яснага рання.

У густым ельнiку, што стаяў паабапал дарогi, спрасонку валтузiлiся сытыя дразды. Па-над возерам, у млявай шэранi, чубiлiся галубы.

- Галубка, кума, ты будзеш мая...

Лес неўзаметку праганяў дрымоту.

Я моўчкi збiваў парусiнавымi туфлямi халодную расу i ўсё спяшаўся.

Хутка павiнен быў пачацца луг.

Але на Пычаў бераг трапiў не я першы. Чалавек, якi паспеў туды раней, сядзеў нерухома каля самай вады, звесiўшы ногi, i зацята глядзеў перад сабой, быццам сiлiўся разгледзець нешта на дне ракi. Побач ляжалi рыбацкiя прылады бляшанка з чарвямi i арэшкавае вудзiльна. Леседзь хоць i была раскручана, але ён пакуль нi разу не закiнуў вуды, бо бляшанка з чарвямi стаяла зачыненая. Рака дымiлася цёплым туманам.

Учора гэтага чалавека бачыў я разам са старшынёй райвыканкома i дырэктарам саўгаса ў садзе. Шырока стаўляючы ногi, ён пахаджваў памiж дрэў, падпёртых калкамi, каб не ламалася ад яблыкаў сучча, i голасна смяяўся. Ва ўсёй яго постацi адчувалiся здароўе i тая абыякавая ўпэўненасць, з якой прывыклi ступаць па зямлi толькi нямногiя людзi. Нават старшыня райвыканкома, якi гаварыў яму пра нейкiя справы, iдучы побач, здавалася, губляўся пад яго насмешлiвым, трохi спагадлiвым позiркам.

Ён быў чалавекам высокага росту, з шырокiмi, крыху прыўзнятымi плячамi, з высокiм iлбом i доўгiмi, закiнутымi назад валасамi, якiя ўжо добра пасiвелi.

Якраз i я апынуўся ля будкi вартаўнiка. Стары Панаська сказаў:

- Бач, як перад гэтым Чыкiлёнкам гнуцца... i наш i той раённы.

Стары дымiў люлькай i соннымi вачмi глядзеў у той бок, дзе за коўратамi сабраўся каля легкавушак натоўп.

- Ну i пралаза гэты Чыкiлёнак, - дадаў стары.

Потым спытаў:

- А ты яшчэ не схадзiў да яго на паклон?

I, не чакаючы адказу, пахвалiў:

- Ты гэта правiльна, хлопец, робiш. Табе няма чаго знацца з iм.

Панаську быццам цягнуў хто за язык.

Комментарии к книге «Апавяданне без канца (на белорусском языке)», Иван Гаврилович Чигринов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства