Кузьма Чорны
Лiст Якуба Малькевiча
На вулiцы стаялi людзi i гаварылi.
Варывон Вiлач, высозны, пануры, згарнуўшы на жываце рукi, разважаў:
- У нас, васпане, заўсёды робiцца гэтак: калi чалавека агорне бяда, калi чалавека прыцiсне, дык няма, каб яму паспагадалi. Будуць усе дакопвацца, а чаму, а як, а калi... Я не то што гавару, што от бо, канешне, хоць бы i гэты самы Хведар не вiнен. Я гэтага не кажу. Але нашто гаварыць, што ён ужо, васпане, гэтакi гад. Яшчэ невядома, ад чаго яна была памерла. Мала што ён сядзеў. Але патом выразна сведкамi гэтага не паказана. Хто гэта, васпане, бачыў! Можа, ён зусiм нявiнна пакутаваў два гады ў гэтым самым, васпане, допры.
Варывону Вiлачу адказваў Якуб Малькевiч:
- Добра кажа, лiха яго тут ведае. Але патом, што ты тутака нi гавары, дык усё роўна, мусiбыць, Хведара не апраўдаеш. Я сам на свае вочы колькi разоў бачыў... Колькi разоў на свае вушы чуў... ад людзей чуў...
- То чаму ты, васпане, за сведку не стаў?
- За сведку стаць - дык я не ведаю выразна, але людзi кажуць... i казалi... i цяпер кажуць, што ён яе жывасiлам у труну загнаў. Суд жа патом разбiраецца; не можа быць! Ён жа яе i ўзяў толькi для таго, каб, добра кажа, як зямлю абразалi, дык каб больш душ у сям'i было. На чорта ж ён бо канешне браў бы яе з дзiцём! Пажыў быў з паўгода, а тады разлучвацца захадзiўся. Памятаеш?
- Але ж жыў з ёю, не разлучаўся.
- Бо прыперлi, як вужа вiламi. Ён думаў так выкруцiцца. Адно ж частку падай! Як прыйшлося ёй часць выдзяляць, дык i асеў. Дзеля чаго ён яе браў, як не дзеля таго, каб выгаду нейкую мець. Што, не праўда?
- Чаму не праўда! - абазвалiся галасы.
- Пасля ўсё грыз яе, як iржа жалеза, пакуль не забiў.
- Двое дзяцей асiрацiў: i сваё, i яе.
- Адседзеў два гады. Гэтакаму каб хаця дзесяць год.
- Я, васпане, за яго вельмi не абстайваю, але... Што мне ён - нi сват, нi брат...
- А так сабе дружака.
- От, можа, сваяком зараз будзе.
- Гэта ўсё, што хто, васпане, гаворыць... Калi што ў яго i было, дык ён за сваё адпакутаваў... А можа, яму самому гарчэй за каго. Што яму кiваць, васпане, туды, дзе ён i сам бачыць. А цяпер ён прападае без сталай гаспадынi. Што ж, сёстры гэтыя дзве на вылёце з хаты - дзякуй Богу, абедзве не маладзенькiя.
- Можа, даўно замужам былi б, каб не гэтакi брат. Можа, нiхто i браць не квапiць з гэтакае хаты.
- А што яны вiнаваты!
Комментарии к книге «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)», Кузьма Черный
Всего 0 комментариев