«Бяздонне (на белорусском языке)»

1674

Описание



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Кузьма Чорны

Бяздонне

(Малюнак)

I

Як засмяецца сонца зямлi золатам ранiцы - абзавецца горад кiпучаю радасцю. Упартыя гудкi заводаў праспяваюць шырокую песню, мацней крыкнуць станцыi горлам машын, весела бразне недзе жалеза. Гэта так абзавуцца на зямлi людзi, i самi агорнуцца на новы дзень сваiмi жыццёвымi думкамi.

Над глухiмi кварталамi - вузкiмi вулiцамi i малымi дамамi - крык гарадской ранiцы пракоцiцца зычней; у iм тут як бы жаданне схвацiцца ў жартаўлiвай барацьбе з гулкасцю палявой цiшы, падышоўшай да самага горада. Тут ад яго хутчэй заварушацца людзi. Спяшаючы, яны адзяюцца. Галасы iх не так тут моцна зычаць, як у гэты час у вёсках, - можа, гэта густата сцен тут iх з'ядае...

Шырокi двор на вуглу пятай ад канца горада вулiцы ажывае. З правага боку двара, з адчыненых заўсёды дзвярэй каменнага жоўтага дома выходзяць яшчэ заспаныя людзi. Чалавек дваццаць з'яўляецца iх. Яны спяшаюць, бо ўжо другi раз пазвалi iх упарта гудкi.

На процiлеглым баку двара, у нiзкiм дзеравяным доме скрыпяць шэрыя дзверы. З раскiданага ганка спускаецца адзiн. Выходзiць ён за вароты i хутка iдзе па дзеравяным тратуары ў канец вузкiх вулiчак, дзе чутно - спяваюць калёсы вагонаў i паравiкi крычаць жалезам.

На iм стары фрэнч, патоптаныя боты. I ва ўсёй постацi яго нешта такое, што гаворыць як бы аб нейкiм захапленнi ўсiм.

Малады дзень спелым яблыкам глянуў на зямлю, налiў вастратою паветра, аблашчыў усё.

А ў яго, маладога, з'яўляецца на твары ўсмешка.

Яго завуць Алёша.

* * *

Алёша яшчэ не прывык к гэтаму новаму для яго жыццю...

Там, недзе далёка, за вялiкiмi абшарамi палёў, цяпер вось, светлаю ранiцою, грэюцца на сонцы нiзкiя хаты.

Горад яшчэ не пачынаў будзiць сваiх людзей, а там ужо людзi самi абудзiлi цiшыню сваёй вёскi. Яны кладуць сляды на прыгрэтую зямлю босымi нагамi i лапцямi. I хоць яны вясёлыя ад пагожага дня, ды ўсё-такi, так, як i ў тых, што выходзiлi ў горадзе на клiч заводскiх гудкоў з стараватага дома на шырокiм двары, на тварах iх прытаiўся суровы адзнак вырасшых за жыццё думак, усяго за жыццё перажытага, кожнадзённай утомленасцi, быўшай з малых дзён.

Зусiм нядаўна пакiнуў Алёша гэтых людзей пры шурпатых хатах. Яны ўраслi ў яго i ён у iх глыбока. Ён не адарваўся ад iх, толькi засталiся яны там, а ён тут. I часам, iдучы дадому са станцыi, утамiўшыся выгрузкай дроў з вагонаў, у яго з'яўлялася жаданне: як бы гэта хутчэй зноў вярнуцца туды...

Комментарии к книге «Бяздонне (на белорусском языке)», Кузьма Черный

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства