«Злыя нявесткi i хiтры дзед (на белорусском языке)»

991

Описание



1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Бронiсь

(сапраўднае прозвiшча невядома)

Злыя нявесткi i хiтры дзед

У нашай вёсцы стаяла на выгане пекная хатка з садам. У ёй калiсьцi жыў стары Мацей. Быў ён чалавек працавiты, завёў добрую гаспадарку, дачакаўся сыноў i спадзяваўся правесцi сваю старасць аж да самай смерцi шчаслiва.

Але дарэмная была надзея яго. Сыны пажанiлiся, прыйшлi ў хату нявесткi, i шчаслiвае жыццё старога скончылася.

Злыя нявесткi садзiлi Мацея на канцы стала, кармiлi яго скарынкамi хлеба; але дзед ад гэтага не толькi не хварэў, а неяк папраўляўся нават; бывала, размочыць свае скарынкi ў бацвiннi ды цешыцца, як маленькае дзiцё, што яго гэтак кормяць.

Надаела гэта нявесткам, i ўрадзiлi яны паслаць старога да арганiстага, каб навучыўся там чытаць ды вучыў бы пасля вясковых дзяцей i хлеба дарма не еў бы.

Шкода сынам бацькi, але з бабамi рады не было; пасадзiлi Мацея на воз, заплакалi з iм разам i павезлi з хаты.

У арганiстага навука старому не давалася. Бывала, арганiсты кажа "а", а ён не дачуе i крычыць "га"; тон кажа "у", а ён - "ву". I па месяцы бескарыснай навукi сказаў яму арганiсты:

- Ну, дзядзьку, прыйдзецца ехаць дамоў: да навукi ўжо застары.

- А мой жа ты паночак, - пачаў плакаць Мацей, - гэта ж мяне тыя шэльмы заядуць у хаце. Бедная доля мая!..

Арганiсты быў чалавек добры, не дурань, дый насмешнiк. Пашкадаваў ён старога. Вось i даў ён Мацею харошую скрынку, насыпаўшы туды ўсякага шкла, жалеза кавалачкаў, каменьчыкаў дробных, - замкнуў тую скрынку на ключ i, пакiнуўшы ключ у сябе, навучыў дзядзьку, што рабiць са скрынкай. Пасля насадзiў Мацея суседу на воз, жычыў яму доўгага i шчаслiвага жыцця, а як памрэ, прасiў не забываць на тым свеце аб бедным "лапiдудзе". Стары i паехаў дамоў.

Як толькi Мацей паказаўся ў хату, дык зараз жа накiнулiся на яго нявесткi: "Чы ўжо, стары хрэн, i там табе месца няма?!" I пасыпалiся на яго добрыя слоўкi, як з бочкi. Але бацька добра памятаў навуку арганiстага i, як крыху сцiхла ў хаце, сказаў:

- Чытаць я ўжо ўмею не горай арганiстага. Але, дзякаваць богу, з чытання хлеба есцi не патрэбую, бо на чорную гадзiну мне хвацiць; пайду лепш да дачкi на кут, i яна прытулiць мае старыя косцi.

I пры гэтых словах дастаў Мацей з-пад палы скрынку ды зазванiў ёю.

Комментарии к книге «Злыя нявесткi i хiтры дзед (на белорусском языке)», Автор неизвестен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства