Васіль БЫКАЎ
3 А Г А Д
Апавяданне
Сувязі не было ўжо дваццадь мінут.
Тэлефаніст Пятрашкін, скурчыўшыся ў кутку бліндажа над палявым камутатарам, то патрабавальна, то ласкава, то звонкім хлапечым крыкам, то шэптам паўтараў у западелую трубку самы патрэбны дяпер у свеце пазыўны — «Клён». Але «Клён» маўчаў, загадкава стаіўшыся недзе на другім канцы провада. Затое суседні на камутатары клапан з карандашным надпісам «Волга», амаль не закрываючыся, ліхаманкава, трывожна дрыжаў: «Др-р-р-р, д-р-р-р...» Да самага нутра дацінала Пятрашкіна гэтае дрынканне, і ён раз-по-раз таропка пераключаў штэпсель і ад прыкрасці так сціскаў у азяблым кулаку трубку, што бялелі суставы на пальцах. Прыгнечаны ўласным бяссіллем, тэлефаніст з маўклівай пакорнасцю слухаў далёкі сярдзіты голас дваццадь першага — іхняга камандзіра палка:
— Чорт вазьмі, калі вы дасцё «Клён»? — хрыпеў у трубцы яго нягучны суровы бас. — Дзе начальнік сувязі?
Капітан Полазаў не чуў таго, але па нейкай аднаму яму вядомай прыкмеце здагадаўся, што яго патрабуе камандзір і, прысеўшы ля Пятрашкіна, дрыжачай рукой узяў трубку. Яго худы, немалады ўжо, строгі твар быў вельмі заклапочаны.
— Ёсць, таварыш дваццадь першы! Сувязь будзе... — спакойна і цвёрда гаварыў капітан, і Пятрашкін, зябнучы ўсім целам ад восеньскай сцюжы і ад гэтага нязбыўнага клопату, бачыў, як яшчэ болей хмурнелі ў таго запалыя вочы.
Сувязь была неабходна: толькі яна магла выратаваць полк ад той страшнай бяды, якую чынілі фашысцкія танкі, прарваўшыся аднекуль з фланга ў палкавыя тылы. Недзе недалёка з імі змагалася транспартная рота і каменданцкі ўзвод, але Пятрашкін, заняты каімутатарам, не бачыў і не чуў тае бойкі — ён толькі адчуваў, як уздрыгвала ад выбухаў зямля. Часам яна скаланалася так моцна, што з дзіркі на сярэдзіне жывым струменем сыпаўся пясок і ў куце, дзе стаяла падпорына, каціліся каменьчыкі і ўсохлыя камякі гліны. Пятрашкін за невялікі час свайго франтавога жыцця яшчэ не бываў у такім пераплёце і цяпер вельмі пакутаваў і ад страху, і ад напружанага чакання, калі, нарэшце, адновіцца сувязь і адгукнецца тая батарэя, на якую цяпер была ўся надзея.
Комментарии к книге «Загад», Василь Быков
Всего 0 комментариев