«Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

737

Описание

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).



1 страница из 486
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 (fb2) - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 (Васіль Быкаў (зборы)) 1914K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь БыковВасіль БыкаўПоўны збор твораўТом 6Аповесці, раман Абеліск

Светлай памяці М. А. Пашкевіча

Мне і дагэтуль крыўдна на сябе і балюча, што за два доўгія гады так і не выбраў часу з’ездзіць у тую не надта і далёкую ад горада сельскую школку. Колькі разоў думаў аб тым, але ўсё адкладваў: зімой — пакуль мінуць маразы ці завеі, увесну — калі падсохне ды пацяплее; улетку ж, калі было і суха і цёпла, найбольшы клопат адбіраў адпачынак і ўсе звязаныя з ім турботы дзеля нейкага тлумнага месяца на цесным, гарачым, перанаселеным поўдні. А збольшага, усё чакаў вальнейшага часу, настрою, думаў: пад’еду калі павальнее з працай, з рознымі хатнімі клопатамі. I як гэта часам бывае ў жыцці, даадкладваўся да таго, што спазніўся канчаткова і непапраўна: зрабілася позна выпраўляцца на госці — прыспеў час ехаць на пахаванне.

Даведаўся аб тым таксама не ў час, са спазненнем — прыехаўшы з Мінска, ішоў дадому і спаткаў знаёмага, колішняга сябра па працы. Трохі пагаварыўшы пра сёе-тое і абмяняўшыся парай жартоўных фраз, мы развіталіся, ды раптам, нібы ўспомніўшы штось, сябар спыніўся.

— Чуў, Міклашэвіч памёр? Што ў Сяльцы настаўнікам быў.

— Як — памёр?

— Так, звычайна. Пазаўчора памёр. Сёння хаваюць недзе.

Таварыш сказаў і пайшоў, для яго Міклашэвіч, мусіць, мала што значыў, а я стаяў і разгублена глядзеў цераз вуліцу. З пачуцця знікла ўсякае адчуванне сябе, я забыўся на свае справы — выбух бяды і нейкае неўсвядомленай вінаватасці аглушыў мяне і на хвіліну прыкаваў да асфальту. Пэўне ж, я разумеў, што ў тае заўчаснае смерці маладога сельскага настаўніка мае віны не было ніякай ды і сам настаўнік не быў мне ні раднёй, ні вялікім сябрам, але сэрца маё востра зашчымела ад жалю і прыкрасці на сябе, што не зрабіў таго, на што цяпер заўжды ўжо будзе позна. Мусіць, хапаючыся за нейкую апошнюю магчымасць апраўдацца перад сабой, адчуў раптоўны намер паехаць цяпер, зараз жа, не адкладваючы ні на гадзіну.

Комментарии к книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства