«Воўчая зграя»

3434

Описание

Аповесць Васіля Быкава «Воўчая зграя» — аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз многія гады пасля вайны, а мінула ўжо больш за трыццаць, шукае таго, каму выратаваў жыццё, таго, каму даў імя і прозвішча бацькі, шукае, каб распавесці гісторыю яго сям’і, яго бацькоў і гастрорыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае і знаходзіць. Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткае сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае — выратоўвае маленькае дзіця…



1 страница из 107
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
1

У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе, — па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню, — і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей — пехатой па вуліцы ці да прыпынку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфальт свой няновы, з металічнымі навугольнікамі чамаданчык і агледзеўся. Мусіць, трэба было спытаць. У кішэні яго ляжала добра-такі пацёртая паперка з адрасам, але адрас ён ведаў на памяць і цяпер прыглядаўся, у каго б запытацца.

Людзей было шмат, і ўсе беглі, ішлі, міналі яго з такім спехам, з такім клопатам на маладых і старых, мужчынскіх і жаночых тварах, што ён доўга і нерашуча ўзіраўся ў іх, перш чым выбраў пажылога, мусіць, як сам, такіх жа гадоў, чалавека, які разгарнуў газету адышоўшыся ад кіёска.

— Скажы… Скажыце, калі ласка, як на вуліцу Касманаўтаў папасці? Пехатой ці, можа, аўтобусам?

Чалавек падняў ад газеты не дужа ветлівы твар і па-над акулярамі строга паўзіраўся ў яго. Адказаў не адразу: можа, успамінаў вуліцу, а можа, прыглядаўся да незнаёмага, яўна не тутэйшага чалавека ў шэрым грубаватым пінжаку і шэрай кашулі без гальштука, зашпіленай да каўняра на ўсе гузікі, хоць было цёпла, бадай, нават горача. Пад гэтым нядоўгім, але пільным позіркам ён адразу пашкадаваў, што не завязаў гальштук, які ў яго, можа, гадоў восем без патрэбы вісеў на цвіку ў шафе. Ды і жонка казала, што цяпер у горадзе ўсе ходзяць з гальштукамі, але ён проста не любіў ды і не ўмеў іх завязваць і паехаў так, як хадзіў дома ў святы: у шэрым, яшчэ ніштаватым гарнітуры і першы раз надзетай, хоць і даўно ўжо купленай, шэрай нейлонавай кашулі. На станцыі, аднак, зразумеў, што гарадскія апраналіся інакш — ці ў лёгкія кашулі з кароткімі, да локцяў рукавамі, ці з прычыны выхаднога — у белыя кашулі з гальштукамі. Але невялікая бяда, думаў ён, не хапала яшчэ клопату многа дбаць пра сваё адзенне…

— Касманаўтаў, Касманаўтаў…— сказаў чалавек, прыпамінаючы, і азірнуўся. — Вунь сядайце на аўтобус. Сямёрку. Даедзеце да плошчы, там пяройдзеце на другі бок, дзе гастраном, і перасядзеце на адзінаццаты. Адзінаццатым праедзеце дзве астаноўкі, а там запытаеце. Там прайсці метраў дзвесце.

Комментарии к книге «Воўчая зграя», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства