Жанр:

«Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)»

2535

Описание



1 страница из 19
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Ян Баршчэўскi

Душа не ў сваiм целе

Пераклад: Мiкола Хаўстовiч

Разлеглы абшар Валынi1 ў большай частцы пакрыты лясамi, на захадзе ж вачам адкрываюцца стэпы i зусiм iншыя краявiды. Праз ваколiцы i мястэчка Цуднаў2 плыве Цецераў; на заходнiх i ўсходнiх берагах гэтае рэчкi ўздымаюцца высокiя дзiкiя скалы, нiбыта руiны даўнiх часоў, i здаецца, што iх накшталт сценаў узнесла сама прырода, каб адмежаваць Палессе ад тлустае i ўрадлiвае зямлi. Ад Цуднава аж да межаў Падолля3 - паўсюль улетку можна бачыць нiвы, засеяныя буйною пшанiцаю; тут зямля без вялiкiх намаганняў аратага дае багаты плён. Хоць жыхары гэтых ваколiцаў забяспечаны ўсiм, што толькi трэба дзеля iхнiх выгодаў, аднак i сярод iх слёзы, трывога, пакуты сустракаюцца як i ўсюды; няма праўдзiвага шчасця, няма раю на гэтай зямлi.

Халера, цяжкая азiяцкая хвароба, ахапiла ўсходнюю частку Еўропы i ў 1847 годзе, пераходзiла з месца на месца, iмкнучыся на поўнач i на захад; i гэтай кары Божай паўсюль папярэднiчала надзвычайная трывога. У пачатку чэрвеня 1848 года4, у самую спёку, з'явiлася яна на Валынi i была ў асобных мясцiнах жудаснаю; у мястэчку Цуднаве i ў ваколiцах пасля гэтае страшэннае бяды шмат засталося няшчасных удоў i сiрот.

Увосень, калi небяспека тае страшнае эпiдэмii знiкла, у доме шляхцiца Н. сабралiся суседзi, i сярод iх пан Зянон, якi, вандруючы па гэтым краi, пазнаёмiўся з ветлiвым гаспадаром. У гэтай грамадзе пачалася размова пра халеру, пра нябожчыкаў i пра тых, хто ачуняў; госцi, нiбыта мараходы на беразе пасля жахлiвае марское буры, успамiналi сяброў i знаёмых, што знiклi ў вiрах, i тых, каму Бог дазволiў выплыць на бераг, каб яшчэ працягваць пiлiгрымку свайго жыцця.

- Шкада Саматнiцкага, - прамовiў адзiн з гасцей. - Добры быў чалавек! Як ён стараўся дапамагаць тым, хто пакутаваў ад гэтае хваробы, а сам памёр без догляду, бо жыў у адзiноце на хутары, дзе толькi дрэвы шумяць над дахам.

- Адкуль, Мацею, у цябе такiя весткi? Саматнiцкi i цяпер жыве на тым жа хутары, я нядаўна сам яго бачыў.

- Я ведаю, што хтосьцi там жыве, але не ён, бо знаў яго добра. Быў гэта мужчына высокага росту, светлавалосы, досыць прыгожы, а гэты - зусiм iншы, ростам значна меншы, худы, чарнявы i, здаецца, нават старэйшы.

- Гэта Саматнiцкi. Праўда, нiжэйшы, iншы з твару, бо ён цалкам перамянiў цела, а як гэта сталася, ведаю толькi я.

Комментарии к книге «Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)», Ян Борщевский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства