Жанр:

Автор:

«Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)»

1361

Описание



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Ражэ Грэнье

"Дарагая, мiлая мадам..."

Пераклад: Л.Казыра

На вулiцы дэ Клеры, акурат ля газетнага выдавецтва, я спаткаў свайго старога сябра Луi Рэнье. Такую падзею, вядома ж, нельга было не адзначыць. Зрэшты, сустракаемся мы з iм амаль штодня i кожны раз адзначаем нашы спатканнi. Заходзiм у бiстро, якое тут ведае кожны, таму што там падаюць цудоўнае белае вiнаграднае вiно сансэр. Але сёння вельмi горача, i мы заказваем пiва. Мы якраз дапiвалi свае бакалы, як да стойкi падышоў сутулаваты стары чалавек. I тут Рэнье штурхае мяне i цiха пытаецца:

- Ты ведаеш яго?

- Не.

Перакананы, што цяпер кожнае яго слова будзе для мяне цiкавай нечаканасцю, Рэнье працягвае:

- Ды гэта ж ён вядзе рубрыку свецкай хронiкi ў газеце "Вi галуаз". А псеўданiм у яго - Фрынэ.

Мы глядзiм, як Фрынэ адным махам выпiвае шклянку вiна i хуценька падаецца да выхаду.

Я заказваю яшчэ пiва.

- Ну i Фрынэ, - паўтарае Рэнье i весела смяецца.

А мяне агортвае цяжкi, дакорлiвы, неадчэпны ўспамiн... Чамусьцi заўсёды летам, калi ад спякоты няма паратунку нi на дварэ, нi дома, нi ў бюро, калi замiрае жыццё ўсяго горада i тыранiя штодзённых бясконцых клопатаў адыходзiць на заднi план, нiбы ў марыве паўстаюць перада мной эпiзоды мiнулага. Мяне хiлiць да меланхолii. З горыччу пачынаеш думаць, што i ты сам, i ўсё вакол цябе - такое самае, як i год назад: тое самае бiстро, той самы субяседнiк, тое самае пiва...

Дык вось, гэты Фрынэ, якi вымушаны лгаць сваiм чытачам нават пра сябе самога (а што зробiш, калi трэба жыць, зарабляць, плацiць за свае рэдкiя радасцi, як тая шклянка вiна), - гэты стары ўжо чалавек, якi ва ўяўленнi тысяч чытачоў кожны тыдзень паўстае перад iмi ў новай iпастасi: то таямнiча-загадкавай, то экзальтаванай, то разбэшчанай натурай, што спалучае ў сабе антычную бессаромнасць з парыжскай фрывольнасцю, - гэты наiўна-хiтраваты падзёншчык нечакана прымусiў мяне ўспомнiць пра Галабэра.

Комментарии к книге «Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)», Роже Гренье

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства