1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мужчыны (fb2) - Мужчыны 102K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь Александрович ЖукАлесь ЖукМужчыны

Малы ўстае разам з бацькам. Яны ўдвух ідуць мыцца. Спачатку малы палівае вялікаму, і той, набраўшы прыгаршчы сцюдзёнай вады, вядро з якой цэлую ноч стаяла ў сенцах і ў якім цяпер пазвоньваюць тоненькія кавалачкі лёду, плюхае сабе ў твар. Пырскі ляцяць на падлогу, на малога.

Маці стаіць ля печы, бачыць, як ён моршчыцца ад халодных кропель.

— Не пырскай так, Коля, а то зноў мора ля тазіка будзе, — просіць яна мужа.

Затым мыецца малы. Ён гэтак жа, як вялікі, плюхае ваду ў твар, і пырскі ляцяць у бакі нават больш, чым у вялікага.

Снедаюць разам.

Малы сядзіць супраць вялікага і гэтак жа старанна, як і ён, есць яечню і п'е чай.

Малы хоча ва ўсім быць падобным на вялікага, на мужчыну.

На двор малы выходзіць разам з дарослымі. На ім чорная шубка з капюшонам, на нагах чорныя бітыя валёнкі, на руках сінія рукавічкі.

Дарослыя ідуць на работу.

Малы застаецца дома адзін. Ён бярэ санкі, што стаяць прыслоненыя да сцяны, і ідзе ў сад, дзе намецены велізарныя гурбы снегу.

Так кожны дзень.

— Сынок, пачакай! — гукае бацька, падбягае да малога, які стаіць перад варотцамі ў сад.

— Сынок, сягоння, можа, прыйдзе мужчына… Я прасіў яго застрэліць Пушка. Выведзеш у сад? Ну, ты ж мужчына, не трусь.

Ён, малы, вядома, мужчына.

— Завяду.

Малы пакідае санкі, ідзе назад на двор — трэба ж паглядзець, ці дома Пушок. Сабака нікуды не пабег, спіць за хлявом на гурбе.

Пушок — стары кудлаты сабака. Шэрсць на ім белая і доўгая-доўгая. Чорныя ў Пушка толькі кончыкі абвіслых вушэй і кончык носа. Пушок заўсёды спіць на снезе. Ён не баіцца холаду, як маленькі рыжы Шарык, што ў халодныя дні і не паказваецца з будкі. Пушок кожны дзень прыбягае ў сад да малога, разам з ім лазіць па гурбах, нават правязе па вуліцы, калі малы злоўчыцца, лежачы на санках, ухапіцца за кудлаты хвост.

Малому хочацца і цяпер паклікаць Пушка, пайсці з ім у сад, але трэба чакаць таго мужчыну, што прыйдзе застрэліць Пушка.

Малы выходзіць на вуліцу, садзіцца на санкі і час ад часу пазірае па баках — ці не ідзе мужчына?

Комментарии к книге «Мужчыны», Алесь Александрович Жук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!