«Дваццаць хвілін з Немезідай»

343

Описание

отсутствует



1 страница из 21
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Дваццаць хвілін з Немезідай (fb2) - Дваццаць хвілін з Немезідай 304K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна ИпатьеваВольга ІпатаваДваццаць хвілін з Немезідай Апавяданне

Гэты дзень быў такі ж, як і папярэднія. Я ціха прыбрала ў кватэры, выцерла кнігі на паліцы, пасля паехала да краўчыхі. Трэба было б зазірнуць у бібліятэку — я даўно не бачыла навінак, але Вера прызначыла час, а яе час быў абмежаваны: добрых краўчых куды меней, чымся нас, жонак, хатніх гаспадынь. Не паспела зняць паліто — пазваніла Таццяна, таямнічым шэптам падзялілася навіной — у яе завёўся «мілы друг», ёй патрэбен рэцэпт якой-небудзь маскі.

Пакуль пагаварыла з Таццянай, сцямнела, і цяпер заставалася толькі згатаваць вячэру, перамяніць халат на сукенку, уладкавацца на канапе і чакаць Сяргея.

Я чытала новы раман Гесэ, а ў галаве круціліся яшчэ і лянівыя думкі пра дачку, якую на канікулы забрала ў Маскву маці, і пра мужа, якому паспела разы тры пазваніць на тэлестудыю і крышку пасварыцца — з-за нейкай драбязы. Спакойна цікалі два гадзіннікі, дамавік, мабыць, спаў лагодным сном у нейкім сваім гняздзе за шафай, і раптоўны званок трывожна і злавесна ўварваўся ў цішыню. Званілі з бальніцы. Малады дзявочы голас кінуў мне:

— Ваш муж прасіў пазваніць. Ён у аперацыйнай. Не хвалюйцеся!

Я ледзь паспела спытаць у яе нумар бальніцы, і яна гахнула трубкай. Тут жа я атрымала і новую вымову — ад дыспетчара таксі, які не разумеў назвы нашай вуліцы…

І толькі амаль у непрытомнасці апрануўшыся, зачыніўшы кватэру і выбегшы на двор, я здзівілася таму, што тэлефонны званок з бальніцы абрынуўся на мяне, як шматтонны вадаспад, пад які трапляе неасцярожны плывец. Прынамсі, я трымалася на нагах, з гарачкі, не болей хвіліны, а пасля знясілена асунулася на драўляную лаву, дзе вечарамі любяць сядзець пенсіянеркі з нашага пад’езда, нястомна перамываючы костачкі бліжнім.

І ўсё ж горача пякло ў грудзях, падступала да сэрца. Што гэта са мной? Няўжо я так баюся страціць Сяргея?

За Сяргеем я — нібы за каменнай сцяной. Так гавораць мне ўсе знаёмыя, так сцвярджае сам Сяргей. Нарэшце, гэта ведаю я і сама. З якога пункту гледжання ні паглядзі — мой шлюб аказаўся ўдалы. На дзіва ўдалы. Проста на дзіва.

Комментарии к книге «Дваццаць хвілін з Немезідай», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства