«Вужыная каралеўна»

394

Описание

Міфалагічна-легендарнае апавяданне.



1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вужыная каралеўна (fb2) - Вужыная каралеўна [calibre 2.53.0] 51K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ганна Навасельцава

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ВУЖЫНАЯ КАРАЛЕЎНА

Міфалагічна-легендарнае

Высока ляціць начная бліскавіца, абрынецца дзесьці цяжкім пажарам. Вялікім, спапяляльным, гнеўным. Страшным для ўсяго жывога. І толькі я, Вужыная каралеўна, ведаю, што панёс той злы нябесны агонь імклівы цмок-лятавец. Не, ён не жорсткі, не хцівы. Ні золата, ні срэбра не трэба яму, а шукае цмок нешта больш дарагое. Шукае ды не можа знайсці. Каму як не мне, Вужынай каралеўне, пра гэта ведаць...

Абрываецца долу начная бліскавіца, б’ецца ў зямлю. Ты не страшны мне, водгалас нябеснага гневу. Лёгка схавацца ў топкіх балотах, высокіх трыснягах, мяккіх імхах. Лёгка схавацца ды нялёгка забыцца... Падае цмок-лятавец долу каменем. Трымае адплату за тое, што абрынуў на зямлю пажар. Боль ды роспач. Шкадаванне, шкадаванне. І яшчэ адзін валун на зямлі, на якой іх і так многа. Абраная, ведная зямля. Прыгожая і самотная. Пра гэта ведаю я, Вужыная каралеўна.

Ды і як мне не ведаць, калі шэпчуць знаёмае вітанне цёмныя балоты, шэрыя, бліскучыя. Іх столькі ж многа, колькі і лясоў, высокіх ды цяністых. І лясы, і балоты, і палеткі, і азёры гэтай зямлі — жывыя... Лесуны, балотнікі, палевікі, вадзянікі... Лесавічкі, балацянкі, палявічкі, русалкі-азярніцы... Гэту зямлю любяць чары. Не крыўдзіць яе ўсюдыісны Сварог. Па гэтай зямлі ходзіць Бялун-Белабог, жадае доўгага веку ўсім годным. І не было б аніводнага няшчасця, калі б не страчаная залатая карона.

Я памятаю пра тую карону кожную гадзіну новага дня і кожную хвіліну новай начы. Што і казаць, магла тая карона ператвараць ноч у дзень, а зіму ў лета. Магла дапамагаць тады, калі далёкім станавілася міласэрнае Сонейка. Толькі... спрачалася карона з самім высокім Сонцам. Зайздросціла яснае, ды не магло саперніцу сваю знайсці. Схавана яна была, і ніхто пра таемную схову не ведаў. Але спрадвеку любілі чары азёрна-лясны край, любілі, як дзень любіць Сонца.

Комментарии к книге «Вужыная каралеўна», Ганна Навасельцава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!