«Чорная лотаць»

425

Описание

Міфалагічнае апавяданне



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чорная лотаць (fb2) - Чорная лотаць [calibre 2.53.0] 45K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ганна Навасельцава

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ЧОРНАЯ ЛОТАЦЬ

Міфалагічнае апавяданне

«...Па дрыгве балот не хадзі, у люстра чорнае не глядзі, на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся». Ты не пра мяне, старадаўняя замова, хоць і ведаю я цябе. Цешыць мае вочы дзівосная кветка — чорная лотаць. Цуд незвычайнай прыгажосці... «Цуду цёмнаму не дзівіся, чорнай лотаці не кажыся», — ізноў усплывае напамін. А я і не дзіўлюся, — рашуча падумала вяшчунніца. Я проста гляджу на прыгожую кветку. Не зачэпяць чары яе пачуццяў маіх, бо няма ў мяне захаплення. Толькі не табой, чорная лотаць, кветка даўняй памяці. Расцеш ты ў непраходнай багне, хаваешся ў топкай дрыгве, дзе ніякія чары цябе не знойдуць. Свету не бачыш, на сонца не глядзіш. Ноч на цябе не зважае, як быццам такой кветкі і зусім няма. Ніколі не сарвуць цябе ані русалка, ані балацянка. Баяцца чараў тваіх. Адно ніхто, ніхто не ведае, якія яны, твае чары. І я б ніколі не пайшла цябе шукаць... «Свету чарамі азавіся, чорнай лотаці не кажыся...», — думала чараўніца-вяшчунніца.

Яна б ніколі не пайшла па гэтай багне. Не было ў яе тых чараў, што ад нараджэння дадзены іншым. Навошта было ёй шукаць тую кветку, пра якую так казалі-папярэджвалі замовы... Толькі... не слухаліся яе навальніцы, не імчалі яе словы ў свет адвечныя вятры, не дзяліліся сваімі таямніцамі магутныя пушчы. Адно толькі прадбачанне, адно толькі вяшчуннае слова было ў яе. А што можа слова? «Ты не наша», — пасміхаліся тыя, хто клікаў навальніцы і гнаў вятры. «Ты не з намі», — упэўнены былі тыя, хто чараваў пушчы. «Я не ваша, я не з вамі, — адказвала ім вяшчунніца. — Адно ўсе чары бачу, адно ўсе чары ведаю, адно магу прадбачыць, што чары тыя ўчыняць ...» «Навошта прадказваць, калі можна ствараць і адмаўляць, пасылаць чары ў свет і забіраць іх назад?» «На тое, што памятае ўсё свет. І чары, і жыццё ваша памятае». «І што з таго? Лятуць вятры і грымяць перуны, застаюцца стаяць векавечныя пушчы. Мы там, мы з імі, мы разам».

— Чары сыходзяць, пасланыя і непасланыя. Толькі памяць застаецца. Прадказваць — гэта значыць памятаць...

Комментарии к книге «Чорная лотаць», Ганна Навасельцава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства