«Роднае карэнне»

15689

Описание

У апавяданні «Роднае карэнне» разглядаецца тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. У цэнтры апавядання — вобраз студэнтамедыка Архіпа Лінкевіча, які захоплены загадкай нацыянальнага характару: «Што за народ наш, беларусы?»



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Максім ГарэцкіРоднае карэнне I

…A яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, — чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч, — што ў новай нашай хаце жыць мы дужа баімся…

Архіп пацягнуў раз-другі папяроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: «Што за дзіва?» — і, зацікаўлены, пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма:

…Здаецца, ні разу не было таго ў нашым сяле, што дзеецца цяпер y гэтай хаце…

— Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, — уголас загаварыў Архіп, ніяк не могучы разабраць слова ў пісульцы.

Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў y думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх, сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад.

«Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, a тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці. Час ідзе — угары, y воздусі лётаюць аэрапланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перагаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чалавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш… Сумна, сумна».

«У дваццатым вяку баяцца жыць y новай хаце. A чаго? Ну, пэўне, чэрці не даюць». — Так думаў-сумаваў студэнт.

…Мы ўжо й папа прывозілі і свянцілі яе, але нехта асеў y ёй і не дае начаваць… — прачытаў ён і аж зазлаваў:

— Выдумаюць сабе ўсякіх дурацкіх зданнёў дый, быццам дзеці, забаўляюцца. Як бы рабіць няма чаго. Э-эх!

…У прошлы чацвер пайшоў батрак начаваць y ёй, бо там халадней, a ў старой хаце аб цяперашнюю летнюю пару дужа душна, дый мухі спакою не даюць. A лавак y ёй мы яшчэ не паставілі, дык ён і лёг на грубцы, бо мы цяпер яе не топім, і спаць там хораша…

Студэнту было троху смешна.

Комментарии к книге «Роднае карэнне», Максим Иванович Горецкий

Всего 1 комментариев

А

Очень хорошее произведение, советую к прочтению!!!!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства